Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21.
Тел. (8-01771) 5-56-56 E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Ён наш земляк, ён наша слова

18 лютага, на дадатковых канікулах, дзіцяча-юнацкі аддзел раённай цэнтральнай бібліятэкі наведалі вучні 1 – 2 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Вілейкі». Для дзяцей у рамках праекта «Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю» была арганізавана літаратурная сустрэча «Ён наш земляк, ён наша слова», прысвечаная творчасці вядомага вілейчаніна, члена Саюза пісьменнікаў Беларуси, педагога і аўтара дзіцячых кніг Віктара Віктаравіча Кажуры.

Юныя чытачы з цікавасцю знаёміліся з кнігамі земляка, разглядалі ілюстрацыі і з захапленнем адгадвалі загадкі пісьменніка. Асаблівая ўвага была нададзена тым творам, у якіх апісвалася прыгажосць зімы і вясны.

Вялікую цікавасць выклікала гульнявая частка мерапрыемства. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гульне «Што лішняе і чаму?», дзе трэба было не толькі выбраць правільны адказ, але і растлумачыць свой пункт гледжання. Вельмі весела прайшла гульня «Падабаецца – не падабаецца».

У канцы сустрэчы ўдзельнікі з задавальненнем пагулялі ў настольныя гульні.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий