Культурна-этнаграфічны праект “Кросны” працягвае сваю працу.
Так, 28 студзеня бібліятэкар Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэкі запрасіла вучняў 1-6 класаў ДУА “Чурлёнская сярэдняя школа” на адукацыйны ўрок па ткацтву “Чурлёнскі паясок”. Марына Уладзіміраўна расказала дзецям, з якіх частак складаецца станок, паказала працэс работы і якімі павінны быць ніткі для вырабаў. Таксама кожны прысутны навучыўся асновам ткацтва. Урок прайшоў цікава і пазнавальна.

29 января, 2026
villib 

Опубликовано в рубрике 


























