Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Водопьянова, 21.
Тел. (8-01771) 5-56-56 E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Бібліятэка вітае, на Дажынкі запрашае!

Яркае і ўрачыстае рэгіянальнае свята «Дажынкі – 2025» прайшло 27 верасня ў аграгарадку Даўгінава. Свята ўраджаю, працы і адзінства прываблівае не толькі цікавай праграмай на галоўнай сцэне, але і разнастайнымі тэматычнымі пляцоўкамі. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі і супрацоўнікі ДУК «Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік», якія арганізавалі бібліятэчную пляцоўку «Бібліятэка вітае, на Дажынкі запрашае!» з каляровай фотазонай «Гаспадыня Восень».

Для самых маленькіх гасцей свята бібліятэкары падрыхтавалі незвычайную віктарыну «Хлеб – усяму галава», падчас якой дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі пра хлеб і хлебабулачныя вырабы. Дарослых чакала не менш захапляльная гульня-квэст «Таямніцы беларускай хаты», дзе можна было не толькі праявіць інтэлект, але і даведацца пра традыцыі і побыт нашых продкаў. Аматараў чытання парадавалі рэкамендацыі бібліятэчнага ката Валер’яна, які прапаноўваў удзельнікам свята выцягнуць салодкі пачастунак, аформлены ў выглядзе мініяцюрнай кніжкі. Такі сімбіёз чытання і салодкай радасці прыйшоўся ўсім да душы. Бібліятэкар Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэкі Пашкевіч М.У. запрашала ўсіх жадаючых сагрэцца духмянай гарбатай на мясцовых травах, закусіць смачным печывам, а таксама пачаставацца кукурузай.

Глядзіце фотарэпартаж.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий