Выданне “Жыццё. Лёс. Памяць” – даніна павагі да знакамітай зямлячкі ад супрацоўнікаў Вілейскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Ганны Новік. У 2015 годзе на святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння паэткі яе сябра Мікалай Арсеньевіч Судніковіч прапанаваў выдаць кнігу, дзе б змясціліся як творы Ганны Новік, так і расказ пра яе. Дзякуючы скрупулёзнай працы і намаганням бібліятэкараў аддзела абслугоўвання і інфармацыі выданне “Жыццё. Лёс. Памяць” выйшла ў свет у 2019 годзе. Яно змяшчае:
біяграфічныя звесткі (шмат з якіх запісвала са слоў Г.Новік Раіса Соніч, тады яшчэ загадчыца раённай цэнтральнай бібліятэкі);
творы Ганны Новік, якія ўвайшлі ў яе зборнікі вершаў (“Мае вёсны”, “Мая Вілейшчына”, “Барвовае лісце”, “Раскватаруйся ў душы”, вершы, якія не ўвайшлі ў зборнікі);
артыкулы, успаміны землякоў (Наталлі Валынец, Антаніны Гарчаковай, Клаўдзіі Дубовік, Марыі Кузаўкінай, Сяргея Макарэвіча, Барыса Манцэвіча, Розы Шэрай і інш.) і вершы, прысвечаныя ёй ад нашых землякоў;
лісты Ганны Новік да Барыса Манцэвіча і яе лісты да Максіма Танка;
багаты фотаархіў (фота з асабістых альбомаў і фота з архіваў ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей”).
Больш падрабязна з выданнем можна пазнаёміцца ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі (вул. Вадапьянава,21).