Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Час роднай мовы

Працягвае сваю працу адукацыйны праект “Бібліятэка без межаў”. 23 лютага бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі ў чарговы раз наведалі выхаванцаў ДУ «Вілейскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва». Да Міжнароднага дня роднай мовы прайшла гадзіна беларускай кнігі “У краіне цудаў і дабра”. Адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы ўдзельнікам дапамагло чытанне народных казак, а таксама вершаў паэтаў – землякоў. Была праведзена літаратурная віктарына “Смак мовы”, акрамя таго кожны прысутны паспрабаваў сябе ў ролі перакладчыка. На прыканцы сустрэчы бібліятэкары пажадалі выхаванцам размаўляць на роднай мове, каб яна не адыйшла ў нябыт і забыццё.

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий