Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

“У эфіры кнігі земляка”

 

Немалаважнай праблемай сучаснасці з’яўляецца нежаданне дзяцей і падлеткаў чытаць. Сучасныя школьнікі шмат часу бавяць за камп’ютарам, забываючыся на чытанне кніг. Хоць, маючы зносіны з кнігамі, чытачы маюць зносіны з душой іх аўтара, пры гэтым узбагачаецца і развіваецца іх унутраны свет. Менавіта таму вельмі важнымі для дзяцей з’яўляюцца мерапрыемствы, прысвечаныя кнігам. Як вядома, любая кніга пачынаецца з пісьменніка. Яго фантазія прымушае нас сумаваць, цешыцца, разважаць, думаць. Вельмі добра, калі ёсць магчымасць сустрэцца з пісьменнікам, пазнаёміцца з чалавекам, які ўмее ажыўляць свае думкі і мары.

Менавіта такая сустрэча з пісьменнікам-земляком, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, настаўнікам В. В. Кажура адбылася 30 снежня ў аддзеле па рабоце з дзецьмі цэнтральнай раённай бібліятэкі. Мерапрыемства адбылося ў рамках абласнога праекта “Пісьменнікі-ураджэнцы роднага краю”.  Навучэнцы ДУА “Вілейская гімназія № 1 “Логас”” у дабразычлівай абстаноўцы змаглі задаць пытанне любімаму пісьменніку, пачуць гісторыю стварэння ўжо вядомых твораў. Дзеці адгадвалі загадкі, вучыліся рыфмаваць вершы.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий