Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Звонкае слова земляка

2 лістапада ў аддзеле па рабоце з дзецьмі ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік” было весела і шумна, бо гасцямі бібліятэкі былі В.В. Кажура і яго ўнучка Ангеліна. Віктар Кажура наш зямляк, пісьменнік, які з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, а таксама настаўнік ДУА “ Гімназія №2 г. Вілейкі”.

Удзельнікамі мерапрымства былі выхаванцы школьных лагераў: ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Вілейкі” і ДУА “Залескі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Цікава і пазнавальна прайшла сустрэча. Дзеці вучыліся пісаць вершы, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні.
Пачалася гутарка з кнігі “Пакацілася сонейка”, вучні хорам прадаўжалі радкі з вершаў. Затым вучылі азбуку са зборніка “Азбука ў вершах і малюнках”. Ангеліна таксама чытала вершы і паданні, якія яны напісалі сумесна з дзядулем. Гучалі вершы з кніг: “З легендаў і міфаў”, “Гэта ўсё – Радзіма наша”, “Азбука ў загадках” і іншыя. Віктар Віктаравіч пазнаёміў дзяцей з новай кнігай, якая выйшла ў 2022 годзе “Энцыклапедыя юнага натураліста”, дзе расказваецца пра прыроду нашай Беларусі. Усе слухалі з захапленнем і будуць чакаць новых сустрэч. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі падарункі.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий