Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-48-55
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Вішуем з 75-годдзем!

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае юбілею Ерхаўскай сельскай бібліятэкі адбылося 25 верасня. Мінула 75 гадоў – практычна цэлая чалавечае жыццё. І як жыццё кожнага чалавека жыццё бібліятэкі была насычана рознымі падзеямі, радасцямі і засмучэннямі, поспехамі і няўдачамі. І, вядома, усе гэтыя гады бібліятэка працавала для самага галоўнага для яе чалавека – для чытача – далучала да ведаў, вучыла чытаць і думаць. Сёння бібліятэка абслугоўвае больш за 230 чытачоў. Усе яны розныя – і па ўзросту, па чытацкім інтарэсам і перавагам, але ёсць нешта агульнае, што іх усіх аб’ядноўвае – гэта любоў да чытання і кнігі.

Са сцэны бясконца гучалі словы віншаванняў і падзякі. А мясцовы паэт Прыткоў Юрый Вітальевіч віншаваў біблітэку ўласнымі вершамі. У гэты святочны вечар і бібліятэкар дзякавала ўсіх сваіх чытачоў за іх актыўны ўдзел у бібліятэчным жыцці, за творчасць, за сяброўства з кнігай. Дыпломы і падарункі атрымалі лепшыя чытачы ў розных намінацыях. І, вядома ж, словы падзякі прагучалі і ў адрас самых актыўных і самых клапатлівых чытачоў-дзяцей, якія заўсёды з задавальненнем адгукаюцца на ўсе прапановы бібліятэкара, вельмі любяць конкурсныя і гульнявыя мерапрыемствы і заўсёды прымаюць у іх удзел. У святочны вечар пелі песні, частушкі, чыталі вершы і удзельнічалі ў віктарыне, частаваліся гарбатай з прысмакамі.

 

 

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий