Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Да 88-ай гадавіны з дня нараджэння Івана Іосіфавіча Лашуткі ў СШ №3 адбылася літаратурная імпрэза

Іван Іосіфавіч нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Баяры Вілейскага раёна, і таму заўсёды ганарыўся сваёй зямлёй. Усім нам добра вядомы радкі песні “Край мой верасовы”, якая і сёння часта гучыць па радыё:

Край мой верасовы, дзе радзіўся я,

Сёння прабудзіўся песняй салаўя,

Ты са мной у сэрцы, любая мая –

Родная бацькоўская зямля.

У сваіх творах паэт сцвярджае высокую і простую ісціну: спяшайцеся рабіць людзям дабро! Пасля выхаду зборніка “Свята дваіх” у лісце да Івана Іосіфавіча Пімен Панчанка пісаў: “Вы чалавек таленавіты. Большасць Вашых вершаў прайшліся мне па сэрцы, як лекі…”

Душа – не прах, а вечнасць, і таму

Адкрыем ісціну сабе самому:

Мы падуладны толькі аднаму –

Нябеснаму суду, а не зямному…

Да апошніх дзён жыцця хваляваўся пісьменнік за нашае грамадства. Ён пісаў: “У роздуме, сумненні, адчаю і пошуку нараджаецца паэтычны радок, жаданне знайсці першапрычыну нашых зямных бед і няшчасцяў. Мне вельмі хацелася б, каб дзеці планеты Зямля пачулі маё пажаданне ім:

Вы з розных сцежак ідзяце да Бога,

А Ён – адзіны добры, мудры маг.

Зрабіце ж у жыцці зусім нямнога –

Вазьміцеся за рукі. І верным будзе шлях.”

Вершы з яго зборнікаў “Свята дваіх”, “Святло слова” і “Край верасоў”, аудыёдыска “Іду са словам да людзей” не засталіся без увагі чытача і літаратурных крытыкаў. Артыкулы аб яго творчасці надрукаваны ў рэспубліканскіх перыядычных выданнях, у кнізе краязнаўчых эсэ Сяргея Макарэвіча “Край мой верасовы”.

Неяк Іван Лашутка на пытанне “Для чаго чалавек на свеце жыве?” адказаў: “Каб пакінуць добры след пасля сябе”. І такі след пасля сябе пісьменнік пакінуў. Сваім словам.

Верш “Святло слова”

 

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий