Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-48-55
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Культурна-асветніцкая праграма ў рамках фестывалю “Светлае слова” адбылася ў Ільянскім аграрным каледжды

Работа з духоўнай літаратурай не толькі накірунак дзейнасці бібліятэкі, а набліжэнне людзей да вялікага пласта культурнай спадчыны, якога яны доўгі час былі пазбаўлены. Задача супрацоўнікаў райбібліятэкі складаецца ў тым, каб маральныя і грамадзянскія каштоўнасці змясціць у цэнтр адукацыі і выхавання, развіць духоўна-маральны патэнцыял народа. Праз выдавецтва Беларускага Экзархата бібліятэка штогод папаўняе кніжны фонд выданнямі праваслаўнай тэматыкі.

Ужо трэці раз бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі прымаюць удзел у літаратурна-музычным фестывалі “Светлае слова”, які праходзяць у Вілейскім раёне ў верасні-кастрычніку і з’яўляецца адной з найцікавейшых падзей восені бягучага года для жыхароў горада і раёна. Удзел у гэтым фестывалі бяруць абавязкова і прадстаўнікі духавенства – людзі, якія з’яўляюцца сапраўднымі носьбітамі праваслаўных традыцый.

Духоўна-асветніцкі кірунак вызначальны ў дзейнасці цэнтральнай бібліятэкі. Займаючыся духоўным выхаваннем чытачоў супрацоўнікі бібліятэкі імкнуцца ўмясціць у гэту дзейнасць як мага больш напрамкаў: гэта і фарміраванне патрыятычнага выхавання, і садзейнічанне распаўсюджванню здаровага ладу жыцця, і работа з сям’ёй, і развіццё цікавасці да каштоўнасцей праваслаўнай культуры і інш. Шляхам рэкамендацыі чытачу лепшых узораў духоўнай літаратуры бібліятэкары стараюцца дапамагчы адрадзіць у грамадстве лепшыя духоўныя традыцыі, выхаванне ў чытачоў мастацкага густу і чытацкай культуры.

Вось і 22 верасня навучэнцы Ільянскага дзяржаўнага аграрнага каледжа мелі магчымасць паслухаць мясцовага святара протаіерэя Сергія Вапчугава, пазнаёміліся з кніжнымі выставамі раённай цэнтральнай бібліятэкі “Духоўная спадчына”, “Праваслаўе – шлях да сэрца”, “Друкарскі двор бібліятэкі”. Супрацоўнік бібліятэкі правяла цікавы агляд літаратуры ля кожнай выставы, адказала на пытанні слухачоў.

Аўтар: Тонкавіч Людміла Уладзіміраўна, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Цэнтральнай раённай бібліятэкі

IMG-07a52f4d4b1ae035894928f968251000-V

IMG-8d6a8c75b0ef02e4443d2a191040aa79-V

IMG-8011fc85883bf66c07e52ee439a10997-V

IMG-e7043b34055aaf2c5f543f576c000ed4-V

IMG-bbec90b19080f2feca1162592709c1da-V

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий