Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Віншуем калег-бібліятэкараў і чытачоў са святам!

15 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк. Свята было ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2001 годзе. Ініцыятарам выступіла Беларуская бібліятэчная асацыяцыя. Сучасныя бібліятэкі – гэта інфармацыйныя, культурна-адукацыйныя цэнтры, якія ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу і запытамі чытачоў укараняюць новыя інфармацыйныя тэхналогіі, садзейнічаюць распаўсюджванню ведаў, умацаванню адзінай культурнай прасторы.
Паважаныя чытачы і калегі! З Днём бібліятэк Беларусі вас!
І трошкі гісторыі пра нашу бібліятэку.
Сваю дзейнасць Партызанская сельская бібліятэка пачала ў пачатку 60-х гадоў у завадскім клубе, які быў пабудаваны ў першыя пасляваенныя гады, і лічылася прыклубнай. Тады яна знаходзілася на завадскім бюджэце, але ў 1984 годзе раённы аддзел культуры перавёў бібліятэку на свой бюджэт.У той час загадвала бібліятэкай Забаронак Любоў Уладзіміраўна. Гэта вельмі добрасумленны і адказны чалавек. Бібліятэка была прытулкам для правядзення вольнага часу многім мясцовым жыхарам. Любоў Уладзіміраўна працавала ў бібліятэцы 11 гадоў. За гэты час было праведзена шмат дыспутаў, гутарак, вечароў адпачынку, на якія людзі ішлі з вялікай ахвотай, паколькі толькі тут яны маглі па-сапраўднаму адпачыць. Бібліятэка налічвала 350 чытачоў, кніжны фонд складаў 9 000 экземпляраў.
У 1991 годзе загадчыцай бібліятэкі стала Кажура Галіна Анатольеўна, якая прапрацавала да 2014 года. Бібліятэка некаторы час знаходзілася ў памяшканні былой канторы завода. Гэта быў невялікі адрамантаваны пакой памерам у 30 кв.метраў. У зону абслугоўвання бібліятэкі ўваходзілі вёскі Катоўка, Старая Гута, Паграбішча.Шляхам правядзення бібліяграфічных гадзін, гутарак у бібліятэцы ажыццяўлялася прапаганда кнігі. 12 дзяцей займалася ў гуртку “Саламяная казка”. Бібліятэка цесна супрацоўнічала са школай: праводзіліся вечары сустрэчы, турніры кемлівых і іншыя мерапрыемствы. Бібліятэкару дапамагалі чатыры кніганошы, якія абслугоўвалі кнігай пажылых людзей.На канец 1999 года Партызанская бібліятэка абслугоўвала 275 чытачоў, з іх 109 дзяцей. Бібліятэчны фонд налічваў 3,5 тысячы экземпляраў. У былой загадчыцы Кажура Галіны яны знаходзілі уважлівага і разумнага субяседніка, які не толькі выслухае, але і паспачувае, акажа маральную падтрымку. Гэта дапамагала Галіне Анатольеўне ў прафесійнай дзейнасці, бо знаходзіла яна паразуменне і з юнымі чытачамі, і са сталымі, і з пажылымі. Чыталі жыхары самую розную літаратуру. Школьнікі рыхтаваліся да заняткаў, у людзей сярэдняга ўзросту папулярнасцю карысталіся дэтэктывы, раманы пра каханне, іншая сучасная літаратура. Некаторым чытачам яна нават кнігі на дом прыносіла.
З 2014 да 2017 года бібліятэку ўзначальвала Паўлюкевіч Зоя Васільеўна, у 2017 годзе на гэтай пасадзе яе змяніла Кулеш Вікторыя Віктараўна.

Аўтар: Майхерская Галіна Іванаўна, бібліятэкар Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэкі

ImN5hBN7Qww

dpEaU1CgQHg

hD3mXM6i30w

vqUGKmMdDkc

9McjPaJtFXs

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий