Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Новыя выданні ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Вілейская раённая цэнтральная біблітэка імя Г.Новік” (вул.Савецкая, 25) вітае сваіх чытачоў новай кніжнай выставай. Кнігі на выставе “Беларуская кніга ад вытокаў да сучаснасці”, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства, дазваляюць здейсніць экскурс у гісторыю кнігадрукавання Беларусі, у гісторыю беларускай кнігі. Чытачоў безумоўна зацікавяць выданні з серыі “Асветнікі Беларусі”.

20210907_111528

Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” парадавала працягам заснаванай пазалетась серыі “Асветнікі Беларусі”. Напрыканцы мінулага года і сёлета пабачылі свет выданні, прысвечаныя пісьменнікам: “Ян Баршчэўскі. Ян Чачот. Ігнат Дамейка, 2017” і “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Уладзіслаў Сыракомля. Вінцэсь Каратынскі, 2018”. А кніга “Іван Фёдараў. Пётр Мсціславец. Спірыдон Собаль, 2018” распавядае аб прадаўжальніках справы Францыска Скарыны. Аўтар выданняў – гісторык і культуролаг Эдуард Дубянецкі – жывой і зразумелай мовай, папулярна і захапляльна распавядае пра жыццё, творчасць, адкрыцці і дасягненні дзеячаў нашай гісторыі. У тэкстах згадваюцца факты іх біяграфій, цытаты з твораў. Адметна, што аўтар раскрыў сваіх герояў не проста як гістарычных дзеячаў, але злучыў тыя далёкія часіны з сучаснасцю, паказаў, як шануецца памяць пра іх у нашы дні.

20210907_111706

Выдатнымі атрымаліся ілюстрацыі. Мастак працаваў поруч з аўтарам: кожны крок, паварот, калізія ў жыццеапісаннях маюць непасрэднае пацвярджэнне ў выглядзе карцін, фотаздымкаў , партрэтаў, выяваў архітэктурных збудаванняў, старажытных выданняў, рукапісаў, гравюр, літаграфій, гербаў шляхецкіх родаў, схем і планаў гарадоў.

Серыя “Асветнікі Беларусі” вельмі патрэбная сучаснаму чытачу. Для школьнікаў расповеды з кніг стануць добрым дадаткам да падручнікаў па літаратуры і гісторыі (якраз гісторыя цікавей і хутчэй засвойваецца не праз сухія выкладкі, а праз лёсы людзей, якія ў ёй праявіліся). Асобы выбітных суайчыннікаў будуць добрым прыкладам служэння на карысць народа. Але не толькі навучэнцам цікава даведацца пра вялікія здзяйсненні мінулага – усе, хто цікавіцца гісторыяй і культурай сваёй Радзімы, атрымаюць шмат станоўчых эмоцый падчас чытання кніг згаданай серыі.

20210907_112200

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий