Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Кніга – лепшы падарунак

Кнiга загадак Г. I. Капцюг цяпер i ў нашай бiблiятэцы. Наша добрая i даўняя чытачка, сяброўка нашай бiблiятэкi 7 ліпеня завітала да нас ў госці і падаравала нам сваю новую кнiгу. На гэты раз – гэта кнiга загадак. Кнiга яркая ў выглядзе блакнота. Загадкi ў кнiзе на розныя тэмы, прысутнiчаюць змест, адказы на загадкi i тлумачальны слоўнiк. Дарэчы, кнiга з аўтографам аўтаркi. I яе вельмi прыемна трымаць у руках. Спадзяёмся, што яна будзе цiкавай не толькi дзецям, але i дарослым. Бібліятэка сямейнага чытання ўдзячна Галiне Iгнацьеўне за такi падарунак.

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий