Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Чайныя пасядзелкі ў Любанская бібліятэцы

22 красавіка самыя актыўныя і заўзятыя чытачы Любанскай сельскай бібліятэкі сустрэліся зноў за кубачкам гарбаты. “Дапаможам стомленым нагам” – пад такім дэвізам Цуранава Я.В., адна з актыўных чытачоў, падзялілася вопытам і ведамі, як людзі сталага ўзросту павінны сачыць за сваім здароўем у цэлым і за здароўем ног у прыватнасці.

Чалавек праводзіць вельмі значную частку свайго жыцця на нагах. Гэтая частка цела адчувае вялікую нагрузку. З часам гэта прыводзіць да стомленасці, а пры адсутнасці належнага догляду – яшчэ і да захворванняў, траўмаў, парушэння кровазвароту. Справіцца з многімі негатыўнымі праявамі дапамагае рэгулярны масаж ног. У сталым узросце многія працэсы ў арганізме запавольваюцца, зніжаецца мышачны тонус. Адным са спосабаў умацавання мышц і паляпшэння самаадчування з’яўляецца масаж, які лекары рэкамендуюць як пасіўную фізічную нагрузку пры шматлікіх хваробах. Ён стымулюе кровазварот, павышае імунітэт, ліквідуе болі ў суставах. Самая вялікая колькасць біялагічна актыўных кропак у арганізме чалавека сканцэнтравана на стапе. Тут налічваецца больш за 70 тысяч нервовых канчаткаў. Фактычна гэта падабенства праекцыі практычна ўсіх органаў, а значыць, масаж стоп здольны палепшыць працу многіх сістэм арганізма і самаадчуванне ў цэлым.

Прыходзьце ў бібліятэку. Беражыце здароўе!

IMG-14b01c76825693f10fd25f9e20979c96-V

IMG-770024df6d55035eecd45df47e4bf8f6-V

IMG-df105cc7466f59aefca05dbbb47e6bd0-V

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий