Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-48-55
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Родны край у вершах і прозе Галіны Капцюг

Цяжка сказаць, дзе бярэ пачатак паэтычны ручай вілейчан, але вядома, што важнай падзеяй у культурным жыцці горада стаў праект “Чытаем кнігі мясцовых аўтараў” пры раённай цэнтральнай бібліятэцы імя Ганны Новік.Гэта вопыт, годны пераймання, гэта дыплом І ступені на Рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”, гэта 29 зборнікаў мясцовых аўтараў, якія палюбіліся нашым чытачам, гэта вялікая колькасць творчых сустрэч у бібліятэцы і не толькі. Сярод нашых чытачоў шмат самадзейных аўтараў, для якіх
бібліятэчныя сцены даўно сталі роднымі, выхад новых кніг вілейскіх паэтаў – заўсёды падзея не толькі для бібліятэкі, але і для землякоў. Гэтыя навінкі чытачы вельмі цёпла прымаюць. Практыка выдання кніг у бібліятэцы паказала, што ўсе нашы аўтары знаходзяць свайго чытача. Асаблівая атмасфера ўзнёсласці і натхнення панавала ў чытальнай зале райбібліятэкі імя Г.Новік, дзе з сваёй новай кнігай “Шчадроты душы” знаёміла прысутных Г.І.Капцюг. Сваё шчырае прызнанне за нераўнадушша да сваёй зямлі і Айчыны Галіны Капцюг выразіла загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Людміла Тонкавіч. Лагічным працягам творчай сустрэчы стала эмацыйнае чытанне вершаў Галінай Ігнацьеўнай. Прысутныя з вялікім ажыўленнем дзяліліся сваімі думкамі наконт кнігі “Шчадроты душы”, жадалі аўтару новых творчых поспехаў.
20210324_103422
  20210324_103645
20210324_103701
20210324_103840
20210324_103857
20210324_104434
20210324_110517
Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий