Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-48-55
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Пра веру, ісціну, любоў і надзею гучалі словы на мерапрыемстве ў рамках Тыдня праваслаўнай кнігі

13 сакавіка ў Ерхаўскім сельскім клубе адбылося мерапрыемства “Сердцу полезное слово” у рамках Тыдня праваслаўнай кнігі.  Ганаровым госцем на гэтым мерапрыемстве быў  іерэй Валянцін Пешко, настаяцель   царквы  Святога Дуга ў в. Рэчкі са сваім сынам Маркам.  Вядучыя   мерапрыемства –  загадчыца клуба Юркевіч Марына Алёйзаўна і Андрыеўская Жана Яўгенаўна. Айцец Валянцін павіншаваў прысутных з надыходам вясны – парой прабуджэння і аднаўлення. Рассказаў пра  важную ролю духоўнай кнігі ў фарміраванні хрысціяніна, пра духоўную работу над сабой пад час Вялікага посту і пра сэнс найвялікшага свята хрысціян – Вялікадня, выказаў пажаданне ўсім прысутным ніколі не губляць душэўных сіл, заўсёды заставацца з чыстымі і светлымі  думкамі. У сваю чаргу, прысутныя павіншавалі айца Валянціна з Днём нараджэння і выказалі ўдзячнасць за духоўны подзвіг усядзённага выканання пастырскіх абавязкаў.

Са сцэны гучалі праваслаўныя песнапенні ў выкананні Рэчкаўскага царкоўнага хору, а таксама вершы і прытчы ў выкананні навучэнцаў ДУА “Людвіноўская сельская школа” Вілейскага раёна і УА “Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж”. Асобай папулярнасцю карысталася кніжная выстава «Века раскрыты удивительной книгой», якую падрыхтавала бібліятэкар.

IMG-a4f94ef4756ebcf9ac477f0c5ba5fe6c-V

IMG-336d6c8eb323ab49ac6c091782fa50a0-V

IMG-6c00e34c86fd51857defe99f3eb358af-V

IMG-5cffb1bdecb15150a96163a34e0f87f5-V

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий