13 сакавіка ў Ерхаўскім сельскім клубе адбылося мерапрыемства “Сердцу полезное слово” у рамках Тыдня праваслаўнай кнігі. Ганаровым госцем на гэтым мерапрыемстве быў іерэй Валянцін Пешко, настаяцель царквы Святога Дуга ў в. Рэчкі са сваім сынам Маркам. Вядучыя мерапрыемства – загадчыца клуба Юркевіч Марына Алёйзаўна і Андрыеўская Жана Яўгенаўна. Айцец Валянцін павіншаваў прысутных з надыходам вясны – парой прабуджэння і аднаўлення. Рассказаў пра важную ролю духоўнай кнігі ў фарміраванні хрысціяніна, пра духоўную работу над сабой пад час Вялікага посту і пра сэнс найвялікшага свята хрысціян – Вялікадня, выказаў пажаданне ўсім прысутным ніколі не губляць душэўных сіл, заўсёды заставацца з чыстымі і светлымі думкамі. У сваю чаргу, прысутныя павіншавалі айца Валянціна з Днём нараджэння і выказалі ўдзячнасць за духоўны подзвіг усядзённага выканання пастырскіх абавязкаў.
Са сцэны гучалі праваслаўныя песнапенні ў выкананні Рэчкаўскага царкоўнага хору, а таксама вершы і прытчы ў выкананні навучэнцаў ДУА “Людвіноўская сельская школа” Вілейскага раёна і УА “Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж”. Асобай папулярнасцю карысталася кніжная выстава «Века раскрыты удивительной книгой», якую падрыхтавала бібліятэкар.