Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-48-55
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Усё пачынаецца з кахання

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў раённай бібліятэцы імя Ганны Новік прайшло святочнае мерапрыемства. Бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі для членаў клуба “Гармонія” правялі гадзіну жаночай лірыкі “Усё пачынаецца з кахання”.Вядучая павіншавала ўсіх жанчын з першым вясеннім святам, адзначыла, што гэта свята ўслаўляе жанчыну-маці, жанчыну-працаўніцу, гэта свята мам, бабуль і дзяўчынак. Для кожнай удзельніцы мерапрыемства бібліятэкары падрыхтавалі паштоўкі, на якіх змешчаны радкі з вершаў класікаў пра жанчын. Замілавальнае выкананне вершаў нікога не аставіла абыякавым. Сустрэча завяршылася, але ўдзельніцы доўга не разыходзіліся. За кубкам гарбаты і печыва яны дзяліліся сваімі ўражаннямі аб свяце.
20210305_102518
Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий