Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў раённай бібліятэцы імя Ганны Новік прайшло святочнае мерапрыемства. Бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі для членаў клуба “Гармонія” правялі гадзіну жаночай лірыкі “Усё пачынаецца з кахання”.Вядучая павіншавала ўсіх жанчын з першым вясеннім святам, адзначыла, што гэта свята ўслаўляе жанчыну-маці, жанчыну-працаўніцу, гэта свята мам, бабуль і дзяўчынак. Для кожнай удзельніцы мерапрыемства бібліятэкары падрыхтавалі паштоўкі, на якіх змешчаны радкі з вершаў класікаў пра жанчын. Замілавальнае выкананне вершаў нікога не аставіла абыякавым. Сустрэча завяршылася, але ўдзельніцы доўга не разыходзіліся. За кубкам гарбаты і печыва яны дзяліліся сваімі ўражаннямі аб свяце.
Усё пачынаецца з кахання
5 марта, 2021 villib