Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Выстава-парада да Года народнага адзінства “Моц Беларусі – у адзінстве народа”

1 студзеня 2021 г. Прэзідэнт дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №1, згодна якому ў мэтах кансалідацыі грамадства, згуртаванасці беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэта і незалежнасці краіны 2021 год у Беларусі аб’яўлены Годам народнага адзінства.

20210201_161448 (1)

 

З такой ініцыятывай выступіў Аляксандр Лукашэнка падчас традыцыйнага навагодняга звароту да жыхароў нашай краіны:

“У нас няма часу ісці назад і праходзіць пройдзенае. Мы абавязкова створым Беларусь будучага, і яна будзе лепшая за цяперашнюю. Для гэтага трэба проста адправіць 2020-ы ў гісторыю. Але не забыць яго ўрокі. Нам усім, хто бачыць свет па-рознаму, трэба ўсвядоміць, што ў нас адзіная каштоўнасць – кавалачак зямлі ў цэнтры Еўропы.

Іншага не дадзена. І ў імя захавання яго для дзяцей давайце перагорнем старонку пройдзенага і будзем разам пісаць новую главу незалежнай Беларусі. Давайце будучы год зробім годам народнага адзінства.

Будзем жыць сваім розумам, ствараць каштоўнасці сваімі рукамі. Берагчы, даражыць і любіць так, як могуць толькі беларусы – разумная, талерантная, накіраваная ў будучае нацыя! І калі мы хочам «людзьмі звацца», мы гэта зробім!

У рамках Года народнага адзінства ў цэнтральнай раённай бібліятэцы арганізавана выстава-парада “Моц Беларусі – у адзінстве народа”. Літаратура, экспанаваная на выставе, раскрывае асаблівасці фарміравання і станаўлення беларускай дзяржавы, адлюстроўвае гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці, існаванне нацыянальных супольнасцей як складовай часткі народа Беларусі.

Выстава будзе працаваць на працягу года і папаўняцца новымі матэрыяламі.

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий