Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Краязнаўчы каляндар на 2021 год

Памятныя даты Вілейскага раёна на 2021 год

Падзеі:

45 год таму – закончылася будаўніцтва Вілейска-Мінскай воднай сістэмы

 ( студзень 1976 г.)

225 год таму – зацверджаны герб павятовага горада Вілейка (22 студзеня

 (2 лютага) 1796 г.)

100 год таму – быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, згодна з якім Заходняя Беларусь увайшла ў склад Польшчы (18 сакавіква 1921 г.)

455 год таму – заснавана мястэчка Нароч на рацэ Нарач (4 красавіка 1566 г.)

80 год таму – пачалася Вялікая Айчынная вайна (22 чэрвеня 1941 г.)

75 год таму – утвораны Вілейскі раён (5 ліпеня 1946 г.)

115 год таму – у Вілейцы пачаў працаваць лесапільны завод, уласнасць двараніна Аляксандра Любанскага (кастрычнік 1906 г.)

 

Храмы Вілейшчыны – юбілейныя даты:

265 год таму – у маёнтку Кастыкі пабудавана і асвячона царква ў імя Сарака святых Мучанікаў Севасційскіх (22 сакавіка 1756 г.)

250 год таму – у сяле Латыгаль пабудавана і асвячона царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворцы (1771 г.)

150 год таму – у мястэчку Даўгінава асвячона царква святой Жываначальнай Тройцы (17 жніўня 1871 г.)

140 год таму – у в. Ручыца (маёнтак Ганута) асвячона царква Успення Прасвятой Багародзіцы (1881 г.)

 

Людзі:

100 год – з дня нараджэння Маліноўскага Мікалая Нікадзімавіча (1.01.1921-24.01.2018), в. Жаўткі. Вучоны-хірург, доктар медыцынскіх навук, Герой Сацыялістычнай Працы.

80 год – з дня нарадждэння Корсака Юрыя Фёдаравіча (18.05.1941- 2003), г. Вілейка. Беларускі паіяніст, педагог. Заслужаны артыст Беларусі (1990).

90 год – з дня нараджэння Сакалова Андрэя Канстанцінавіча (1931-?), нарадзіўся ў Ленінградзе. Народны мастак СССР. З 1970-х гг. лёс звязаў з Вілейшчынай, у в. Сосенка меў дачу, якая была летняй майстэрняй мастака.

140 год – з дня нараджэння Беркі Бермана (1881-?), першага вілейскага фатографа.

130 год – з дня нараджэння Красінскага Мікалая Фаміча (1891-1938), г. Вілейка. Беларускі тэатральны дзеяч.

245 год – з дня нараджэння Казіміра Контрыма (1776-1836), в. Багданава. Публіцыст, вучоны-эканаміст, грамадскі дзеяч.

135 год – з дня нараджэння Касьяна Вясёлага (сапраўднае: Аўдзей Вікенцій Іосіфавіч), (1866 (1891)-1917), в. Губы. Беларускі пісьменнік, удзельнік Першай Сусветнай вайны.

 

Коласава В.А., навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея 12 снежня 2020 г. Тэл.: 56405

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий