Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Каляндар знамянальных дат Беларусі на 2021 год

Беларускія пісьменнікі юбіляры на 2021 год

Студзень

2 – 80 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА МІКАЛАЕВІЧА) ЗАРЭМБЫ (2 студзеня 1941, Лагойкі район – 2002), пісьменніка, уладальніка прэмій рэспубліканскіх конкурсаў.

3 – 70 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНЫ МІХАЙЛАЎНЫ КУКСА (3 студзеня 1951, Іванаўскі район – 2014), пісьменніцы.

15 – 85 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ (ІВАНА ДАНІЛАВІЧА) СІПАКОВА (15 студзеня 1936, Аршанскі район – 2011), пісьменніка, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры.

18 – 85 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ СЯРГЕЕВІЧА СЁМУХІ (18 студзеня 1936, Пружанскі район – 2019), паэта, перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа ў 1992 г.

24 – 70 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА ПАЎЛАВІЧА) ПАЗНЯКОВА (24 студзеня 1951, Быхаўскі район), пісьменніка, перакладчыка, журналіста.

30 – 100 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПЯТРОВІЧА ШАМЯКІНА (30 студзеня 1921, Добрушскі район – 2004), народнага пісьменніка Беларусі, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР у 1951 г., Літаратурнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа ў 1959 г., Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа ў 1968 г., Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР у 1978 г., Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў 1982 г., Прэміі Саюзнай дзяржавы Беларусі і

Расіі ў 2002 г.

 

Люты

7 – 110 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АЛЯКСАНДРАВІЧА

ЛЯЎДАНСКАГА (7 лютага 1911, Чэрвенскі р-н – 1973), пісьменніка, перакладчыка.

8 – 100 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПАЎЛАВІЧА МЕЛЕЖА (8 лютага 1921, Хойніцкі район – 1976), народнага пісьменніка Беларусі, грамадскага дзеяча, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа ў 1962 г., Ленінскай прэміі ў 1972 г., Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа ў 1976 г., Дзяржаўнай прэміі СССР у 1984 г.

19 – 160 гадоў з дня нараджэння ЯКУБА (ЯКАВА РАМАНАВІЧА) БРАЙЦАВА (19 лютага 1861, Хоцімскі район – 1931), пісьменніка, драматурга.

 

Сакавік

5 – 125 гадоў з дня нараджэння КАНДРАТА КРАПІВЫ (5 сакавіка 1896, Уздзенскі район – 1991), беларускага байкапісца, драматурга, празаіка, мовазнаўцы.

14 – 90 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА АНДРЭЕВІЧА МІСЬКО (14 сакавіка -1931, Слуцкі район – 2011), пісьменніка, перакладчыка.

22 – 110 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА ЗАРЫЦКАГА (22 сакавіка 1911, г.п. Хоцімск – 1987), паэта, перакладчыка.

 

Красавік

6 – 75 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНЫ КОЎТУН (6 красавіка 1946, Рэчыцкі район – 2011), пісьменніцы, літаратуразнаўца, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова.

10 – 90 гадоў дня нараджэння ІВАНА ПЯТРОВІЧА ЧЫГРЫНА (10 красавіка 1931, Слонімскі район – 2006), літаратуразнаўца, крытыка, паэта.

17 – 85 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА МІХАЙЛАВІЧА)

РУДКОЎСКАГА (17 красавіка 1936, Ганцавіцкі район – 1991), паэта, перакладчыка.

23 – 135 гадоў з дня нараджэння ЗМІТРАКА БЯДУЛІ (сапр. САМУІЛА

ЯФІМАВІЧА ПЛАЎНІКА; 23 красавіка 1886, Лагойскі район – 1941), пісьменніка, чые творы ўвайшлі ў гісторыю беларускай літаратуры.

27 – 70 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА ЗАХАРАВІЧА)

БАШЛАКОВА (27 красавіка 1951, Гомел. р-н), паэта, аўтара зборніка “Нетры”, які ўключаны ў лік 100 лепшых кніг свету на міжнародным кніжным кірмашы ў Франкфурце-на-Майне, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў 2008 г.

30 – 140 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ ЖУРБЫ (сапр. ІВАНА ЯКАЎЛЕВІЧА

ІВАШЫНА; 30 красавіка 1881, г. Чашнікі – 1964), паэта, перакладчыка.

 

Май

1 – 90 гадоў з дня нараджэння АЛЕГА АНТОНАВІЧА ЛОЙКІ (1 мая 1931,

г. Слонім – 2008), пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка, члена- карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа ў 1990 г.

14 – 110 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА (ПЯТРА МІКАЛАЕВІЧА) РУНЦА

(14 мая 1911, Пухавіцкі район – 1997), пісьменніка, перакладчыка.

9 – 110 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА ІВАНАВІЧА ЛІХАДЗІЕЎСКАГА

(9 мая 1911, Слуцкі район – 1979), паэта, літаратуразнаўца, перакладчыка.

10 – 90 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА ЗАХАРАВІЧА ГАЎРУСЁВА (10 мая 1931, Дрыбінскі район – 1988), паэта, крытыка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова ў 1987 г.

13 – 75 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ СТАНІСЛАВАВІЧА СЕРБАНТОВІЧА (13 мая 1941, Шклоўскі район – 1970), паэта, крытыка, перакладчыка.

15 – 85 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА ІВАНАВІЧА САЧАНКІ (15 мая 1936, Хойніцкі район – 1995), пісьменніка, крытыка, публіцыста, перакладчыка, выдаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа ў 1982 г. і Літаратурнай прэміі імя І. Мележа ў 1991 г., уладальніка медаля Ф. Скарыны.

16 – 110 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ВІТКІ (сапр. ЦІМОХА ВАСІЛЬЕВІЧА КРЫСЬКО; 16 мая 1911, Слуцкі район – 1996), паэта і празаіка, драматурга, заснавальніка дзіцячага часопіса “Вясёлка”, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы ў 1972 г.

 

Чэрвень

1 – 75 гадоў з дня нараджэння ГЕНРЫХА ДАЛІДОВІЧА (1 чэрвеня 1946, в.

Янкавічы, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) беларускага пісьменніка.

3 – 85 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА МІКАЛАЕВІЧА)

ДЗЯТЛАВА (3 чэрвеня 1936, Бабруйскі район), пісьменніка, аўтара аповесцей і апавяданняў, нарысаў, фельетонаў, твораў для дзяцей.

6 – 180 гадоў з дня нараджэння ЭЛІЗЫ АЖЭШКА (дзявоч. ПАЎЛОЎСКАЙ; 6

чэрвеня 1841, Гродзенскі район – 1910), пісьменніцы, імем якой названа адна з цэнтральных вуліц г. Гродна.

15 – 85 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ ГІЛЯ (сапр. МІКАЛАЯ СЫМОНАВІЧА ГІЛЕВІЧА; 15 чэрвеня 1936, Лагойскі район), пісьменніка, перакладчыка, журналіста.

22 – 90 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ІГНАТАВІЧА) ЯНЧАНКІ (22 чэрвеня 1931, Магілёўскі район – 2000), празаіка, паэта.

 

Ліпень

6 – 170 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ ЛУЧЫНЫ (сапр. ІВАНА ЛЮЦЫЯНАВІЧА НЕСЛУХОЎСКАГА; 6 ліпеня 1851, г. Мінск – 1897), паэта, пачынальніка філасофскай лірыкі ў беларускай літаратуры.

24 – 225 год з дня нараджэння ЯНА ЧАЧОТА (1796, Карэліцкі р-н – 1847), паэта.

24 – 110 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ (АКІМА ПЯТРОВІЧА) АСТРЭЙКІ (24 ліпеня 1911, Капыльскі район – 1978), паэта, аўтара тэкстаў многіх беларускіх песень, перакладчыка.

 

Жнівень

9 – 85 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА ВАСІЛЬЕВІЧА МІКЛАШЭЎСКАГА (9 жніўня 1936 – 2010), пісьменніка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа ў 1996 г.

15 – 190 гадоў з дня нараджэння ВІНЦЭСЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА

КАРАТЫНСКАГА (15 жніўня 1831, Карэліцкі район – 1891), беларускага і польскага паэта, публіцыста, перакладчыка на польскую мову А. Пушкіна, М. Лермантава, Г. Гейнэ, аўтара нататкаў пра А. Міцкевіча і інш.

19 – 75 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА КАНСТАНЦІНАВІЧА ГАРДЗЕЯ (19 жніўня 1946, Ганцавіцкі район), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа ў 1993 г.

20 – 85 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА МІХАЙЛАВІЧА КРУПЕНЬКІ (20 жніўня 1936, Шклоўскі район – 1990), паэта, крытыка, публіцыста, нарысіста, перакладчыка.

21 – 60 гадоў дня нараджэння ВІТАЎТА (ВІКТАРА КУЗЬМІЧА) ЧАРОПКІ

(21 жніўня 1961, г. Мінск), пісьменніка, гісторыка.

25 – 95 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ФЁДАРАВІЧА ПРАСКУРАВА (25 жніўня 1926, Дубровенскі район – 1987), пісьменніка, журналіста.

27 – 210 гадоў з дня нараджэння ТАДЭВУША ГІЛЯРАВІЧА ЛАДА –

ЗАБЛОЦКАГА (ЗАБЛОЦКАГА-ЛАДА; 27 жніўня 1811, Сенненскі район – 1847), паэта, які пісаў на польскай, французскай, рускай і беларускай мовах, перакладчыка.

28 – 85 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ МІКАЛАЕВІЧА БУРАЎКІНА

(28 жніўня 1936, Рассонскі район – 2014), паэта, перакладчыка, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы ў 1980 г., прэміі Ленінскага камсамола Беларусі ў 1972 г.

ВЕРАСЕНЬ

1 Дзень ведаў

5 Дзень беларускага пісьменства – першая нядзеля

5 Вольскі (сапр. Вольскі-Зэйдэль) Віталь (1901, Расія – 1988), пісьменнік, драматург, тэатральны крытык, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

8 Нараджэнне Божай Маці ў каталікоў

10 Сусветны дзень прадухілення самагубстваў

12 Дзень памяці ахвяр фашызму – другая нядзеля

15 Дзень бібліятэк

16 Законнікаў Сяргей (1946, Бешанковіцкі р-н), паэт, публіцыст, журналіст, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А.Куляшова, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Купалы, Міжнароднай літаратурнай прэміі імя В.Гулевіча, Міжнароднай літаратурнай прэміі Р. Скаварады – 75 гадоў з дня нараджэння

19 Рэспубліка Беларусь, незалежная ўнітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава ў цэнтры Еўропы (1991) – 30 гадоў з часу прыняцця афіцыйнай назвы “Рэспубліка Беларусь”

21 Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы

21 Тыдзень Сусветнай акцыі “Мы чысцім свет” (“Ачысцім планету ад смецця”)

30 Гілевіч Ніл (1931, Лагойскі р-н – 2016), паэт, літаратуразнаўца, фалькларыст, перакладчык, грамадскі дзеяч, народны паэт Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы і міжнароднай прэміі імя Х.Боцева, узнагароджаны шматлікімі ордэнамі – 90 гадоў з дня нараджэння

КАСТРЫЧНІК

1 Міжнародны дзень сталых людзей

  • Міжнародны дзень ненасілля
  • Сусветны дзень цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам

3 Дзень настаўніка – першая нядзеля

  • Сусветны дзень жывёл

8 Леў Талстой адмовіўся ад Нобелеўскай прэміі (1906) – 115 гадоў таму назад

10 Сусветны дзень псіхічнага здароўя

10 Дзень работнікаў культуры – другая нядзеля

10 Дзень нараджэння сацыяльнай сеткі “ВКонтакте” (2006) – 15 гадоў таму

11 Міжнародны дзень дзяўчынак

14 Пакроў Прасвятой Багародзіцы

14 Дзень маці

14 “Культура”, штотыднёвая грамадска-асветніцкая газета, калектыў газеты – лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне” (г. Мінск, 1991) – 30 гадоў з часу выхаду першага нумару

18 Сусветны дзень цукерак

21 Муравейка Іван (1921, Любанскі р-н), паэт, які праславіўся вершамі для дзяцей, аўтар нарысаў, франтавых запісак, апавяданняў, заслужаны работнік культуры Беларусі, выдатнік друку СССР, лаўрэат рэспубліканскай літаратурнай прэміі “Залаты Купідон” і прэміі імя В.Віткі – 100 гадоў з дня нараджэння

24 Дзень Арганізацыі Аб’яднаных Нацый

25 Міжнародны дзень школьных бібліятэк – чацвёрты панядзелак

 ЛІСТАПАД

1 Дзень усіх святых у каталікоў

2 Дзень памяці (Восеньскія Дзяды)

4Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА), спецыялізаваная міжнародная ўстанова ў сістэме ААН; Беларусь увайшла ў склад ЮНЕСКА ў 1954г.) – 75 гадоў з пачатку дзейнасці

6 Сусветны дзень мужчын – першая субота

6 Дзмітрыеўская бацькоўская субота – першая субота

7 Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі  1917 года

7 Чарот Міхась (сапр. Кудзелька Міхаіл) (1896, Пухавіцкі р-н – 1937), паэт, празаік, драматург, публіцыст, грамадскі і культурны дзеяч, імя якога носяць вуліцы ў Гродне і Мінску – 125 гадоў з дня нараджэння

13 Саланевіч Іван (1891, Пружанскі р-н – 1935), пісьменнік, публіцыст, выдавец, філосаф, гісторык, спартсмен, грамадскі дзеяч, дзеяс беларускага замежжа – 130 гадоў з дня нараджэння

17 Міжнародны дзень студэнтаў

18 Дзень адмовы ад курэння

18 Вярцінскі Анатоль (1931, лепельскі р-н), паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык, дзяржаўны дзеяч, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат прэміі Беларусі імя П.М.Лепяшынскага – 90 гадоў з дня нараджэння

19 Ялугін Эрнест (1936, Дубровенскі р-н), пісьменнік, публіцыст, аўтар шэрага аповесцей, раманаў, сцэнарыяў дакументальных фільмаў – 85 гадоў з дня нараджэння

20 Зарэцкі Міхась (сапр. Касянкоў Міхаіл) (1901, Талачынскі р-н – 1937), пісьменнік, драматург, адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў рамантычнага напрамку ў беларускай прозе, перакладчык, крытык, удзельнік літаратурна-грамадскага руху, адзін з ініцыятараў утварэння літаб’яднання “Полымя” – 120 гадоў з дня нараджэння

22 Дзень сыноў

23 Скобла Міхась (Міхаіл) (1966, Зэльвенскі р-н), пісьменнік, журналіст, даследчык літаратуры – 55 гадоў з дня нараджэння

СНЕЖАНЬ

  • Сусветны дзень барацьбы са СНІД

3 Міжнародны дзень інвалідаў

4 Дзень заказаў падарункаў і напісання лістоў Дзеду Марозу

4 Свята ўвядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы

9 Багдановіч Максім (1891, г.Мінск – 1917), паэт, класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і літаратурнай мовы новага часу, перакладчык, літаратуразнаўца, празаік, крытык і гісторык літаратуры – 130 гадоў з дня нараджэння

10 Дзень правоў чалавека

10 Нобелеўскі дзень – цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі

10 Каско Алесь (Аляксандр) (1951, Ганцавіцкі р-н – 2017), паэт, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А.Куляшова, Літаратурнай прэміі імя У.Калесніка – 70 гадоў з дня нараджэння

13 Капцюг Анатоль (1951, г.Вілейка – 2020), архітэктар, сярод асноўных яго работ – шэраг жылых дамоў у Гродне, комплекс Свята-Дабравешчанскага кафедральнага сабора ў вўкавыску і інш. – 70 гадоў з дня нараджэння

13 Маляўка Мікола (Мікалай) (1941, Стаўбцоўскі р-н), паэт, перакладчык, аўтар шэрага зборнікаў вершаваных і празаічных твораў (у т.л. для дзяцей), многія з якіх пакладзены на музыку і перакладзены на рускую і ўкраінскую мовы, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Літаратурнай прэміі імя А.Куляшова, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор года “Залаты Купідон” – 80 гадоў з дня нараджэння

17 Дзень беларускага кіно

24 Куцця ў каталікоў

25 Нараджэнне Хрыстова ў каталікоў

29 Шабан Яўген (1936, Мядзельскі р-н – 1982), паэт, драматург, акцёр, рэжысёр, стваральнік шэрага телеспектакляў па матывах твораў класікаў беларускай літаратуры, аўтар перакладаў на беларускую мову твораў М.Шолахава, В.Шукшына, Н.Думбадзе – 85 гадоў з дня нараджэння

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий