Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Время работы: с 9:00 до 18:00, выходной - воскресенье
Тел. (8-01771) 5-48-55. E-mail: raybib-vileyka@yandex.ru, obm-vil@yandex.ru

Снежная Каралева завітала ў Ерхаўскую сельскую бібліятэку

сайт

Напярэдадні навогодніх свят Ерхаўскую сельскую бібліятэку апанавалі святочны настрой і хвалюючая мітусня. Бібліятэкар Андрыўская Жанна Яўгеньеўна сумесна с загадчыцай Ерхаўскага сельскага клуба Юркевіч Марынай Алёйзаўнай разам з юнымі жыхарамі вёскі рыхтавалі ў віншаванне аднавяскоўцам тэатральны падарунак.

26 снежня на сцэне сельскага клуба адбылося навагодняе прадстаўленне па матывах казкі «Снежная Каралева», удзельнікамі якога сталі вучні ДУА “Людвіноўская сярэдняя школа”: Яцухна Дзмітрый, Яцухна Карына, Саковіч Ульяна, Байкоў Васіль, Байкоў Мацвей, Байкоў Яўген, Петух Дар’я, Доўгая Юлія, Ярашонак Алена, Ярашонак Мікіта. Ролю Снежнай Каралевы выканала Юркевіч Вікторыя, навучэнка Вілейскага дзяржаўнага каледжа, а Дзед Мароз па сумяшчэнні  ­– малады спецыяліст, які працуе ў калгасе ОАО «Алая Зара». Снягурка Насця вучыцца ў10 класе.

Гульні, віктарыны, песні, вершы, загадкі – казачны настрой быў у кожнага, хто наведаў спектакль. У канцы мерапрыемства прайшла Новагодняя акцыя “Пошта Дзеда Мороза”.

З Новым годам! З новым шчасцем! Заўсёды чакаем вас ў Ерхаўскай сельскай бібліятэцы!

IMG-f0fc10c2f93c50664a9bbb5ce88a0c8d-V

IMG-cfef50fcdd23f0e3e793989b3aed54b6-V

IMG-064442564de64abd7c9528a02dfb46a7-V

IMG-9315884d3f565501b91d16d8c5c81f27-V

IMG-7460ce1662edcfee3b6841c34ec27920-V

IMG-600b7f1415b4cbf02c1a11a890025393-V

IMG-212b90369af822ff14b19218203c63a8-V

IMG-87f815988a0eb21399c0e9c996f49a58-V

IMG-1ececd67ff8e9a9ab6ab14c06df49114-V

IMG-1e739923da40d8068cd00047f93788bc-V

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий