Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

НЯСУМНЫЯ КАНІКУЛЫ

У час восеньскіх канікул навучэнцы ДУА “Залескі навучальна –педагагічны комплекс дзіцячы сад- сярэдняя школа Вілейскага раёна” з аздараўленчага лагера наведалі Партызанскую сельскую інтэграваную бібліятэку. Хіт-парад “Лепшая прэса на ўсе інтарэсы” зацікавіў юных чытачоў. Дзеці любяць чытаць часопісы, і іншы раз трэба акцэнтаваць увагу на іх цікавае, пазнавальнае, выхаваўчае значэнне.
Так, “ВЯСЁЛКА” -літаратурны займальны часопіс з казкамі, вершамі, конкурсамі і загадкамі знаёміць дзяцей і падлеткаў не толькі з класікамі беларускай літаратуры (М. Багдановічам, Я. Коласам, З. Бядулем, М. Лыньковым), але і з творамі равеснікаў.
“МИШУТКА” -гульнявы, пазнавальны часопіс для развіцця з самаробкамі, загадкамі, фокусамі, галаваломкамі, рэбусамі, сканвордамі і стэрэамалюнкамі. Укладыш змяшчае вялікую настольную пазнавальную гульню для ўсёй сям`і.
“ПОЛОСАТАЯ ГАЗЕТА” –гэта 20 старонак захапляльнага чатання з конкурсамі і прызамі. Навуковыя адкрыцці, жывы свет планеты. Аказанне першай меддапамогі. Любы чытач можа стаць юным карэспандэнтам! Праект адобраны дзіцячымі псіхолагамі. У 2016 годзе часопіс стаў прызёрам Нацыянальнага конкурса “Залатая літара” ў намінацыі “Лепшыя матэрыялы для дзяцей і юнацтва”.
“РАЗВЛЕКАТЕЛЬНЫЙ КАЛАМБУР”– гумарыстычны забаўляльны часопіс з крыжаванкамі, рэбусамі, загадкамі, анекдотамі для дзяцей, коміксамі, страшылкамі, карыкатурамі, інфармацыяй пра куміраў спорту, кіно, эстрады.
“ВЕСЕЛЫЙ ЗООПАРК” знаёміць з фаўнай Беларусі і іншых краін, вучыць даглядаць хатніх гадаванцаў, вандруе з чытачамі па заапарках планеты, абвяшчае творчыя конкурсы, разам з дзецьмі праводзіць прыродаахоўныя акцыі.
Гэтыя і іншыя часопісы карыстаюцца вялікім попытам сярод дзяцей. ЧЫТАЙЦЕ, ПАЗНАВАЙЦЕ, ДУМАЙЦЕ!

bfG8lWQArrI

ruxCEc-azIw

VfuxeQa2JS4

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий