Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Время работы: с 9:00 до 18:00, выходной - воскресенье
Тел. (8-01771) 5-48-55. E-mail: raybib-vileyka@yandex.ru, obm-vil@yandex.ru

ВІРТУАЛЬНАЯ ВЫСТАВА-ПАМЯЦЬ Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэкі

праект
 Віртуальная выстава-памяць “Іх імёны ўпісаны ў старонкі гісторыі малой радзімы”

На жаль, у нас не так багата матэрыялаў пра нашых герояў, таму запрашаем да супрацоўніцтва. Падзяліцеся, калі ласка, успамінамі, матэрыяламі, якія маюцца ў сямейных архівах. Захаваем памяць пра нашых землякоў!
L_1pUd3qyok
Кажура Павел Міхайлавіч
Восенню 1943 года пайшоў у партызаны, брыгада імя Фрунзе, атрад “За Радзіму”. Ворага знішчалі ў розных пунктах Вілейскага раёна. Удзельнічаў у разгроме нямецкага гарнізона ў в. Абадоўцы. Зімой 1943 года фашысты спалілі родную вёску Пянькоўка. Пасля гэтага сям’я пераехала ў партызанскую зону в. Скабярэц. Вясной 1944 года праходзіла блакада, і партызаны вымушаны былі адступіць.За гэты час у в.Скабярэц прыбыў карніцкі атрад фашыстаў з в.Ілья. Некаторыя партызанскія сем’і былі расстраляны на месце. Сям’ю Кажура П.М. прывезлі ў Ілью і там расстралялі.
Летам 1944 года пасля вызвалення Мінска праходзіў парад партызан. Адсюль па загаду галоўнакамандуючага быў накіраваны на фронт запасны полк, куды трапіў і Павел Міхайлавіч. Ваяваў пад Варшавай, удзельнічаў у фарсіраванні ракі Вісла, а потым у баі за Варшаву. Пасля разгрома фашыстаў пад г.Лодзь у Польшчы савецкія войскі перайшлі ў наступленне на нямецкую тэрыторыю. Удзельнічаў у баях за Штатгард і Альдам. У баі за г.Шчэцін быў паранены, лячыўся ў Штатгардзе, Лодзі. Пасля вайны вярнуўся на радзіму. За перамогу над Германіяй быў узнагароджаны медалём “За Перамогу”, пазней- юбілейным медалём “20 год Перамогі”.
nFqCYbHM0Kw
Кулеш Аляксандр Станіслававіч
Нарадзіўся ў 1913 годзе ў в.Фалькі. У 1944 годзе быў прызваны ў армію і накіраваны на 2-гі Украінскі фронт. Удзельнічаў у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на венгерскай зямлі. Пад Будапештам быў паранены ў нагу, лячыўся ў ваенным шпіталі ў г.Баку. Пасля выздараўлення быў камісаваны і адпраўлены дадому.
Узнагароджаны медалямі “20 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”, “60 год Узброеных Сіл СССР”.

lUuccFAevSI
Галубовіч Васіль Міхайлавіч
У 1943 годзе быў угнаны ва Усходнюю Прусію. У пачатку 1945 года быў вызвалены савецкімі войскамі. У лютым разам з Савецкай Арміяй быў на перадавой ля г. Кёнігзберг. Ад палка жывымі засталіся толькі дванаццаць чалавек. Браў удзел ва ўзяцці Берліна. Пасля заканчэння вайны застаўся служыць пры штабе.
Узнагароджаны медалямі “За ўзяцце Берліна”, “За адвагу”.
XfgJBo23bjc
Бяздзелаў Іван Фёдаравіч
Нарадзіўся на Пензеншчыне. Летам 1941 года ўдзельнічаў у першым баі з гітлераўцамі ў дывізіёне, які абараняўад налётаў з паветра.. На базе рыхтаваў аўтаматы, вінтоўкі, кулямёты. Адступілі да Сожа, а пад Чавусамі трапілі ў кацёл. Палон. Руіны разбітага Мінска. На Камароўцы за калючым дротам штохвілінна ўміралі знясіленыя людзі. Трапіў на расчыстку акадэміі навук, дзе працавалі людзі з акупаванага Мінска. Яны падказалі, як уцячы, дзе схавацца. Пабег удаўся. Ваеннапалонных хавалі людзі у падвале. А пасля яго ўзяла сувязная Мінскага падполля Надзежда Старавойтава. А пасля было першае заданне. Падпольшчыкам патрэбны былі розныя дакументы, і ён вырабляў пячаткі. Хутка на працу на ТЭЦ-2 уладкаваўся Яфім Перапечка.. Працаваў слесарам у кацельнай. Ці думаў Іван Бяздзелаў, што стане Яфімам? Падпольшчыкаў разаблачылі, і прыйшлося ўцякаць. Іх забралі партызаны з атрада “За Савецкую Беларусь”. Рамантаваў зброю, пасылалі і на баявыя заданні. Рабіў завалы, займаўся мініраваннем.
Пасля вайны працаваў газаэлектразваршчыкам на шклозаводзе “Залессе”. Унёс шмат рацыяналізатарскіх прапаноў.
OTkE-ZpesJ4
Булах Ігнацій Адамавіч
Нарадзіўся ў 1920 годзе ў в.Мышычы Лагойскага раёна Мінскай вобласці. У 1940 годзе быў прызваны ў армію. Служыў у Бесарабіі ў школе малодшых сяржантаў пантонных войск. З першага дня вайны быў пераведзены на перажавую, мініраваў дарогі, масты. У кастрычніку 1941 года трапіў у палон.Знаходзіўся ў канцлагеры ваеннапалонных да канца вайны.
За паспяховую пеаправу праз Буг была аб’яўлена падзяка., а пасля за пераправу праз Днепр.
Пасля вайны працаваў на суднабудаўнічым заводзе ў Северадзвінску. Пасля пераехаў у п. Партызанскі. Узнагароджаны медалямі “20 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”, “50 год Узброеных сіл СССР”.
YCNJI9ewnkA
Астроўка Іосіф Казіміравіч
Нарадзіўся ў 1917 годзе ў пасёлку Плешчаніцы. Пасля вучобы закончыў курсы вадзіцеляў. Калі пачалася вайна, яму было 24 гады. Іосіф Казіміравіч трапіў на паўночны фронт у 32 –ую армію абароны Савецкага Запаляр’я. Фіны, а за іх спіной немцы імкнуліся авалодаць Мурманскам, вялі наступленне на Беламорск. У 1942 годзе трапіў у акружэнне. Быў аддадзены загад знішчыць усе машыны і вырывацца з акружэнне. Іосіф Казіміравіч не мог знішчыць сваю машыну. Некалькі салдат пагрузілі ў яе кулямёт, селі самі і паехалі. Было каля шасці гадзін вечара, немцы іх не чакалі і тапталіся ля кухні.Салдаты змаглі іх, застаўшы знянацку, знішчыць. У баях пад Ленінградам быў паранены асколкам у лоб. У балоцістай мясцовасці шасцярых салдат, яго ў тым ліку, засыпала зямлёй. Выбрацца было немагчыма. Стары карэл , выпадкова наткнуўшыся на салдат, выратаваў жыццё Іосіфу. Іосіф папрасіў піць, але карэл моўчкі завярнуўся і пайшоў. Вярнуўся з вадой і лапатай. Праз некаторы час ён накарміў Іосіфа, паведаміў у воінскую часць, у якой пасля Астроўка І.К. працягваў службу. Пасля ранення і выздараўлення служыў у пагранічных войсках пад Ленінградам, рыхтаваў моладзь да службы. У час вайны немцы забілі бацькоў і брата, якія жылі ў Плешчаніцах.
У 1947 годзе быў мабілізаваны. Вярнуўся на радзіму, пасля ўладкаваўся на шклозавод “Залессе” вадзіцелем.
Узнагароджаны сямю медалямі, у тым ліку “За перамогу над Германіяй”, “За абарону Савецкага Запаляр’я” і інш.
saI3CqH-y-Y
qKmKH2lKObc
PfL2hqHLiDU
Мордас Васілій Васільевіч
Прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне з 6 лістапада 1941 года па 3 ліпеня 1944 года. Спачатку быў у групе народных мсціўцаў пад камандаваннем Варанянскага. Удзельнічаў у разгроме нямецкіх гарнізонаў пад Мінскам, а таксама ў Ільі і Абадоўцах. Аднойчы разведчыкі адбілі ў немцаў тры машыны, якія ішлі з Радашковіч на Мінск са сметанковым маслам. Разведка разабрала 24 м чыгуначнага палатна ў час рэйкавай вайны ў 1944 годзе. Амаль кожную ноч разведчыкі выязджалі за звесткамі пра нямецкія гарнізоны. Пад кіраўніцтвам Ільянскага і Лагойскага райкамаў партыі яны вялі прапаганду сярод мясцовага насельніцтва, распаўсэджвалі лістоўкі, газеты.
Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны да 1971 года Васіль Васільевіч працаваў дырэктарам шклозавода “Залессе”.
t7E2dpkV870
Ляхновіч Уладзімір Канстанцінавіч
Нарадзіўся ў 1920 годзе. У 1941 годзе служыў у Чырвонасцяжным артылерыйскім палку, там яго застала вайна. Полк знаходзіўся пад Ржэвам Калінскай вобласці, затым быў перакінуты ў Смаленскую вобласць.
Удзельнічаў у баях пад Віцебскам, прымаў удзел у баях на тэрыторыі Літоўскай ССР, Латвійскай ССР. З баямі дайшлі да Усходняй Прусіі, дзе была абкружана буйная групіроўка нямецкіх войскаў. Тут святкаваў Дзень Перамогі.
Уладзімір Канстанцінавіч меў медалі “50 год Узброеных Сіл СССР”, юбілейныя медалі. Пасля вайны працаваў вадзіцелем, трактарыстам на шклозаводзе “Залессе”.
FAb-XswWNE0
Лашук Мікалай Андрэевіч
Калі пачалася вайна, Лашуку М.А. споўнілася 26 год. Ён быў партызанам брыгады імя Фрунзе, атрада “За Радзіму”, удзельнічаў у шэрагу баявых аперацый. Так, у 1943 годзе Мікалай Андрэевіч уваходзіў у склад групы, якой даручана было абясшкодзіць паліцая Грыгольчыка, які загубіў больш дзясятка савецкіх людзей. “ Прыехалі ў Вілейку, знайшлі дом паліцая, зайшлі ўдваіх. Лашук М.А. быў у якасці перакладчыка, другі партызан у нямецкай форме. Грыгольчыка папрасілі паказаць дарогу на Малмыгі. Той згадзіўся, пачуўшы нямецкую мову. Калі выйшаў на вуліцу, рот заткнулі кляпам, звязалі рукі і пагрузілі ў сані. Падняўся шум, але дагнаць партызан не змаглі. Здраднік спрабаваў уцячы, але яго даставілі па прызначэнні. З’яўляючыся разведчыкам, Лашук М.А. унёс немалы ўклад у агульнанародную справу.
a7-TLnr2W_0
Клопаў Іосіф Уладзіміравіч
Нарадзіўся ў 1911 годзе. Калі пачалася вайна, у званні старшага лейтэнанта пайшоў на фронт. Трапіў у 788 сапёрны батальён. Быў камандзірам узвода, пазней прызначылі начальнікам фінансавай часткі 744 батальёна. Пазней быў накіраваны начальнікам пяхотнай часці асобнага інжынернага батальёна Заходняга фронту. 18 кастрычніка 1944 года быў цяжка паранены на тэрыторыі Літоўскай ССР і знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі г.Іванава. Пасля выздараўлення зноў быў накіраваны на фронт у 337 аўтамабільны батальён 2-га Беларускага фронту. У гэтай часці сустрэў Дзень Перамогі.
Пасля вайны працаваў бухгалтарам на спіртзаводзе “Вязынь”, затым на гэтай жа пасадзе на шклозаводзе “Залессе”.
Меў дзяржаўныя ўзнагароды: медалі “За адвагу”, “За перамогу над фашысцкай Германіяй”, юбілейныя медалі.
y0fN0-CvpEU
Кучко Мікалай Адамавіч
Вайна застала ў вёсцы Новая Гута. Не пашкадавала родных… Сястру Вольгу немцы спалілі ў суседніх Борках, малодшага брата Паўла ў шаснаццаць год вывезлі ў Германію, зведаў жахі палону брат Іван. Старэйшы брат Міхаіл яшчэ да вайны пайшоў у Расію “за шчасцем” і прапаў без вестак. Сястра Яўгенія пасля вайны засталася ў бацькоўскай хаце ў Новай Гуце, працягвала працаваць.
На Ільяншчыне быў створаны атрад «За Радзіму» ў ліпені 1942 г. на базе групы Я. П. Літвіненка, якая вылучылася з атрада «Мсцівец» брыгады «Народныя мсціўцы» ім. У.Т. Варанянскага, групы
М.У. Чарапанава з асобнага атрада ім. Э. Тэльмана Брэсцкай вобласці і з жыхароў Ільянскага і Лагойскага раёна. Да студзеня 1943 года атрад дзейнічаў самастойна.У студзені на базе атрадаў “За Радзіму”, імя Варашылава і “Камсамолец” была створана брыгада імя М. В. Фрунзе, якая амаль пастаянна дыслацыравалася ў лясах Ільянскага раёна. Яна наносіла ўдары па чыгунках, варожых гарнізонах, знішчала жывую сілу праціўніка і баявую тэхніку. З моманту з’яўлення ў навакольных лясах партызан фашысты баяліся выходзіць з гарнізона. Але і тут ім таксама даводзілася дрыжэць ад страху. Партызаны непакоілі днём і ноччу. На ільянскіх вуліцах акупанты пабудавалі бункеры з бярвенняў, арганізавалі кругласутачнае патруляванне. З назіральных пунктаў (адзін з іх быў на касцёле) кантралявалі наваколле. Ля нямецкіх устаноў, складоў з’явіліся агароджы з калючага дроту. Але «бандыты’ (так называлі фашысты партызан) нічога не баяліся. Часта пасылалі яны свае «прывітанні і падарункі” ў гарнізон. І тады рваліся на ільянскіх вуліцах міны, прама ў цэль ляцелі снайперскія кулі. З лесу ў гарнізон прабіраліся разведчыкі, сувязныя, каб атрымаць неабходныя звесткі, перадаць заданні і лістоўкі падпольшчыкам, якіх усё больш станавілася ў Ільі. Сярод такіх сувязных з жніўня 1942 года па ліпень 1944 года быў і Мікалай Адамавіч Кучко. Гэта была сапраўдная школа жыцця. Рызыкаваць дзеля жыцця іншых і выжыць… Распаўсюджваў партызанскі друк, перадаваў партызанам боепрыпасы. Збіраў звесткі пра нямецкі гарнізон, удзельнічаў у баях і размініраваных аперацыях разам з іншымі партызанамі. Хадзіў у засады на чыгункі і шасейныя дарогі, прымаў удзел у разгроме нямецкіх гарнізонаў у в. Ілья, Абадоўцы, у прарыве ў час блакады. Узнагароджаны медалём “За адвагу”, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, юбілейнымі медалямі.
udiPnpMRoSs
Куцін Уладзімір Данілавіч
У 1942 годзе добраахвотнікам пайшоў на фронт. Шаснаццацігадовы хлапчук пасля двух-трох месяцаў заняткаў стаў вадзіцелем. “На Каўказе ў той час ішлі цяжкія баі, і як стала вядома, без авіяцыі справы дрэнныя.” Ён на сваёй машыне абслугоўваў баявыя машыны нашай авіяцыі, такія, як ІЛ-2. Быў радавым салдатам у батальёне авіяцыйнага абслугоўвання. Ён разумеў, што без сучаснага і добрага абслугоўвання самалётаў не змаглі б нашы лётчыкі спраўляцца з баявымі заданнямі. Пагэтаму Іван Данілавіч рабіў усё магчымае для перамогі на вайне.
https://vk.com/id531989555
Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий