Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Першы ўрок для навучэнцаў Залескага навучальна-педагагічнага комплекса прайшоў у Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэцы

З Днём ведаў, пачаткам новага навучальнага года! Дзень ведаў – свята тых, хто вучыцца, і тых, хто вучыць. Ад усёй душы, дарагія навучэнцы, жадаем вам паспяховай вучобы, крэатыву, дапытлівасці, упэўнена ступаць па прыступках ведаў, а вашым настаўнікам, бацькам – гонару за вас, і, вядома ж, здароўя ўсім.
Першы ўрок для навучэнцаў Залескага навучальна-педагагічнага комплекса прайшоў у Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэцы па тэме “Я вырас тут, і край мне гэты дарагі”, прымеркаваны да Году роднай зямлі. Няма даражэй месца, у якім прайшло дзяцінства і ў якім жывеш доўгія гады. Вядомы пісьменнік К.Чорны сказаў: “Дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма”. Уяўленне аб малой радзіме ў кожнага сваё. Для кагосьці малая радзіма – невялікі пасёлак або вёсачка, для іншых – гарадская вуліца і ўтульны зялёны дворык з арэлямі, пясочніцай і драўлянай горкай. Словам, малая Радзіма ў кожнага свая! І кожны з нас павінен ведаць, памятаць, любіць і аберагаць свой родны куток, бо толькі там чалавек адчувае сябе спакойна і нязмушана. Святло бацькавай хаты і цяпло роднага ачага сагравае чалавека і асвятляе яго шлях ўсё жыццё.
Адбыўся незвычайны ўрок – урок-знаёмства. У гасцях пабывала выпускніца школы 1980 года Ніна Агейчанка (Вараўка). Любоў да роднага куточка, маленькай вёсачкі Паграбішча, нясе яна праз усё сваё жыццё, нягледзячы на тое, што жыве і працуе ў Мінску. За гэта Бог падараваў ёй талент, і сваю любоў да ўсяго акаляючага Ніна выказвае ў вершах. Гэты дар абудзіўся каля паўтара дзясятка год таму, і сёння на рахунку паэткі каля трох соцень вершаў для дзяцей і дарослых. Некаторыя з іх увайшлі ў зборнік “Мой мир”. Ніна Львоўна падзялілася ўспамінамі пра школу, прачытала свае вершы, адказала на пытанні навучэнцаў, падаравала бібліятэцы, школьнаму музею сваю кніжачку вершаў. Спадзяёмся, што паняцце “вялікая і малая Радзіма”, пачуццё любові, павагі да сваёй малой радзімы, сям’і і школы, імкненне быць карысным сваёй краіне знайшлі водгук у сэрцах маладога пакалення. Свае пажаданні роднаму куточку яны выказалі на сэрцайках у канцы сустрэчы.
А цёплыя моманты сустрэчы на нашых фотаздымках.

Аўтар артыкула: Галіна Іванаўна Майхерская, бібліятэкар Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэкі

QP6Jgtbk0Ws

oi73JVmgo1s

4cZGkpn-3Pw

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий