Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

З любоўю кожны радок

Многія гады Вілейшчына, невялічкі рэгіён Беларусі, лічыцца своеасаблівай творчай планетай, якая вабіць і прыцягвае на сваю арбіту шэраг літаратурных спадарожнікаў. Нельга не пагадзіцца, што паэтычны свет дазваляе кожнаму чалавеку душой адпачыць у такія моманты, перажыць разам з аўтарам хвіліны замілавання роднай прыродай, суму па сваёй малой радзіме.

Безумоўна, кожная кніга кожнага паэта – гэта ўнёсак у справу развіцця літаратурнай дзейнасці Вілейшчыны і магчымасць пашырыць кола прыхільнікаў сваёй паэзіі.

Людміла Фёдарава – Пукела .нарадзілася і жыла ў Ашмянах. У школе любімымі прадметамі былі руская мова і літаратура. Пісала прозу і вершы. Удзельнічала ў літаратурным аб’яднанні мясцовай газеты, была пазаштатным карэспандэнтам.

Потым Людміла скончыла філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржуніверсітэта. Працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры на Ашмяншчыне. Калі сям’я пераехала ў Вілейку, працавала ў Мардасоўскай школе, выхавальніцай у садках у Вілейцы, у Нароцкай школе. Цяпер на пенсіі, працягвае пісаць на роднай мове. Піша пра міласэрнасць, чысціню, пазітыў, любоў, дабрыню. На вершы Людмілы Пукела ўжо ствараюць песні. Да двух з іх музыку напісаў віляйчанін Анатоль Додрыкаў.

Выступала жанчына з вершамі на рэгіянальным фестывалі творчасці пажылых людзей ў Вілейцы. Яе вершы друкуюцца ў часопісе “Я на пенсіі”, а ў газеце “Друг пенсионера” – апавяданні. У 2020 годзе пабачыць свет зборнік вершаў “Уйти, чтобы вернуться», ,дзякуючы  намаганням супрацоўнікаў райбібліятэкі

Паэты – незвычайныя асобы, якія кожнае імгненне бачаць цікавыя тэмы для сваёй творчасці і ціхенька занатоўваюць свае думкі, з якіх праз пэўны момант убачаць свет новыя кранальныя вершаваныя радкі. Барыс Флоравіч Манцэвіч высказаў свае меркаванні наконт кнігі.

– Амаль з усімі гэтымі вершамі, што змешчаны ў зборніку, я пазнаёміўся раней, да здачы іх у набор.Разам з Людмілай мы рэдактавалі асобныя радкі, у некаторых момантах яна згаджалася, у некаторых – не. Маю ўвагу да яе паэзіі прыцягнула разнастайнасць тэм, глыбокае разуменне таго, аб чым піша, а таксама ўменне падабраць тэму. Бывала, вечарамі тэлефануе і просіць паслухаць. Слухаю і кажу, як трэба пісаць, каб было менш правак. Пасля маіх парад быў напісаны шэраг вершаў, якія па якасці пераўзыходзяць папярэднія. Вельмі мне падабаюцца яе вершы аб прыродзе.

Супрацоўнікі бібліятэкі спадзяюцца, што паэтычнаму зборніку “Уйти, чтобы вернуться” наканавана прызнанне вілейчан.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий