Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Лясная аптэка

6 ліпеня, напярэдадні Купалля, бібліятэкар Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэкі разам з юнымі чытачкамі здзейснілі шасцікіламетровы летні шпацыр пехатой “Лясная аптэка” са зборам гербарыя лекавых траў.

 Бібліятэкар Марына Уладзіміраўна Пашкевіч цікава расказвала пра лекавыя ўласцівасці ўсіх раслін, якія сустракаліся на шляху, пра іх уздзеянне на чалавека. Збіралі ліпавы цвет, чабор, васількі, зверабой, календулу і яшчэ шмат чаго. І сапраўды, калі гуляеш па нашых родных прасторах, прыходзяць на памяць радкі верша савецкага паэта Сямёна Кірсанава: “Я не степью хожу, я хожу по аптеке, разбираясь в её травяной картотеке”.

А пра каторыя раслінкі не ведалі, пыталіся ў “Алісы” – галасавога дадатка “Яндэкс”, які цяпер можа распазнаваць і фатаграфіі. У выніку атрымалі выдатны гербарый з адпаведнымі і выверанымі подпісамі. Астатнія расліны дзяўчаты забралі дадому, каб прыгатаваць цудоўную духмяную гарбату.

IMG-faf90ac25852de57761d4d4244a44243-V

IMG-7d65a915f8b9e36275636467cc9ffb55-V

IMG-6e3d1b2c9b1e7c0aba7dae79c9396e47-V

IMG-51ce417f1d4b1707edff6ce1e0690914-V

IMG-840baddb64ef6a8e7385cfce6e14de96-V

 

IMG-53e5e4c4bb2d0bad1c11485ad17a98d2-V

IMG-db9b7c2e75f184bc734bf23c28c0e6aa-V

IMG-46f5a3f343bf5443826f3c1246772539-V

IMG-b0a12ab3988b8f00b73330b4eec9814f-V

IMG-8419844046345ec19df9e42163be6975-V

IMG-dfda868f077838eab1ac2ea70731e490-V

IMG-3bc96079ca52f82efca24f760b41b067-V

IMG-7505cfea6526991524c0b97291483594-V

IMG-107da229be2a6990fc1d5dabf5876b05-V

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий