Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Адкрыты дыялог “Родная мова – модная мова”

Мерапрыемства, прысвечанае міжнароднаму Дню роднай мовы, прайшло ў Бібліятэцы сямейнага чытання ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік” 📖📖
Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялога пад дэвізам “Родная мова – модная мова”Падчас размовы ў “моднасці” беларускай мовы пераканаліся ўсе удзельнікі мерапрыемства! І, сапраўды, колькі прыгожых вершаў, песень, казак, баек, раманаў і аповесцей напісана нашымі сародзічамі – пісьменнікамі і паэтамі мінулага, нашымі сучаснікамі і землякамі!
Менавіта пра творы землякоў удзельнкам сустрэчы расказала Людміла Тонкавіч, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік”. Бібліятэкі Вілейшчыны скурпулёзна збіраюць і захоўваюць літартурныя творы нашых землякоў, людзей, якія пісалі пра родны край і сваю спадчыну.
Трэба адзначыць, што беларуская моладзь сёння таксама цікавіцца гісторыяй свайго краю, беларускім словам, чытае беларускамоўную літаратуру, і, канешне, стварае свае творы на матчынай мове.
Пра праект ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” “Беларусь – крыніца натхнення” расказала першы сакратар Вілейскага раённага камітэта Анастасія Чарняўская. Яна таксама нагадала пра фотаконкурс сэлфі “Мая беларуская кніга” і конкурс на лепшае чытанне вершаў і выкананне песень на роднай мове «Беларуская мова – крыніца натхнення!» (падрабязней па спасылцы ніжэй👇🏻👇🏻).
Удзельнікі адкрытага дыялога чыталі вершы, размаўлялі пра родную мову, успаміналі знакамітых беларускіх дзеячоў.
Фіналам мерапрыемства стаў інтэрактыў “Я любою родную мову”, падчас якога кожны напісаў свае любімыя словы на беларускай мове і размясціў іх на падрыхтваным аркушы.
Любіце сваю родную мову, не цурайцеся яе, не забывайце! І ведайце, што родная мова – модная мова!
#Молодежь_Вилейщины #brsmok #minskregion #Моладзь_Вілейшчыны #дзень_роднай_мовы #чытаем_вершы_на_роднай_мове #святамовы2020
https://www.peramoga.by/novosti/brsm-ko-dnju-rodnogo-..

xwxsheupcU8

avJthzHKvT0

f-fNv5uCkig

qZ-pLELMr6U

RpQu_nt5dcw

tbStRYzy96w

TTx7s_NSKjk

tz57hPkf87M

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий