Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Время работы: с 9:00 до 18:00, выходной - воскресенье
Тел. (8-01771) 5-48-55. E-mail: raybib-vileyka@yandex.ru, obm-vil@yandex.ru

У Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэцы «ШКОЛА АКТЫЎНАГА ГРАМАДЗЯНІНА»

UPuGoWINRik - копия

“Ганаруся сваімі славутымі землякамі” — гадзіна інфармавання ў форме круглага стала ў рамках праекта “ШАГ”(Школа актыўнага грамадзяніна) прайшла ў бібліятэцы 23 студзеня бягучага года.UPuGoWINRik

І.В.Гётэ заўважыў: “Немагчыма заўсёды быць героем, але заўсёды можна заставацца чалавекам”. За ўсё сваё жыццё можна не здзейсніць подзвігу, але можна і трэба працягваць проста рабіць свет лепшым і святлейшым, ствараць вакол сябе атмасферу дабра і міласэрнасці. Мы павінны шанаваць людзей, якія побач з намі, тых, хто адстойвае сямейныя каштоўнасці, развівае дабрачыннасць, прывівае шчырую любоў да нацыянальнай культуры.
І мы ганарымся сваёй гісторыяй і зямлёй – Радзімай славутых людзей, нашых з вамі суайчыннікаў. Ведаем свае карані, ушаноўваем традыцыі. Лёгка прымаем усё новае – галоўнае, каб яно не супярэчыла нашым законам і каштоўнасцям. Ва ўмовах, калі свет губляе духоўныя арыенціры, імкнемся захаваць унутраную чысціню. І гэта адбываецца дзякуючы асабістаму прыкладу і актыўнай дзейнасці цудоўных людзей з велічнымі ідэямі, высакароднымі імкненнямі. Людзей шчырых і бескарыслівых у сваіх справах. Пра неабыякавых да свайго роднага краю людзей, пра краязнаўчую працу ў рамках праекта “Гісторыя роднага краю ў асобах і падзеях”, мэтай якога з’яўляецца захаванне памяці пра нашых землякоў, вялася гутарка з навучэнцамі 8-11 класаў.V2PktaNUXfA (1)

YLQf8jcq2Bk (1)

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий