Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

“СВЕТЛАЕ СЛОВА” НА БІБЛІЯТЭЧНЫХ ПЛЯЦОЎКАХ

Святочнае закрыццё фестывалю і ўзнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу мастацкага чытання прайшло 19 кастрычніка ў ДУ “Вілейскі Палац культуры”.IMG-3e2123dfc7f75dd345deb316d91cf16f-V-768x576

IMG-b4f92cd636c8f80c818932a20851cfe3-V-768x432

IMG-8b5a433e210b0f324146b9dc3e31a995-V-768x576

IMG-0878f2c11aa7dcf064e1aa613412ea81-V-768x432

Верасень – месяц, у якім многае звязана з кнігай. У верасні грамадскасць краіны адзначае Дзень беларускага пісьменства, Дзень ведаў і Дзень бібліятэк Беларусі. А ў Вілейскім раёне ўжо другі раз у верасні пачынаецца літаратурна-музычны фэстываль “Светлае слова”. Мноства фестывальных мерапрыемстваў за гэты час прайшло і на бібліятэчных пляцоўках.

У Бібліятэцы сямейнага чытання (вул. Вадап’янава,21) 26 верасня адбылося адкрыццё выставы “Васіль Быкаў. Доўгая Дарога Дадому…” з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і прыватнай калекцыі Георгія Паплаўскага.

Нашы чытачы пабывалі на сустрэчы з Міколам Шабовічам і Віктарам Мяцельскім “Я да цябе прапісаны, мой край”, якая прайшла 27 верасня. Творчы саюз беларускага паэта, кандыдата філалагічных навук, дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ імя Максіма Танка Міколы Шабовіча з выдатным лірычным выканаўцам бардаўскай песні, кампазітарам, прафесійным мастаком Віктарам Мяцельскім падарыў усім прысутным незабыўныя імгненні асалоды ад паэзіі і музыкі.

Завітала да нас і вядомая беларуская пісьменніца Наталля Батракова. Яе творчая сустрэча “Тэрыторыя для ўсіх” прайшла 3 кастрычніка і сабрала шмат прыхільнікаў яе таленту. На працягу двух гадзін ішла эмацыйная, адкрытая, жывая размова пра складаны працэс, падчас якога нараджаюцца ідэі кніг і новыя сюжэты. Пісьменніца дзялілася сваімі творчымі планамі. І, традыцыйна, Наталля Мікалаеўна адказвала на пытанні аўдыторыі: як пачала пісаць, як збіраецца і вывяраецца інфармацыя падчас напісання кнігі, для пісьменніцы лягчэй пачынаць або заканчваць свае творы… Наталля Мікалаеўна адзначыла, што менавіта бібліятэкі з’яўляюцца тым звязваючым звяном, якое злучае аўтара з чытачамі.

Цікавай атрымалася сустрэча ў Бібліятэцы сямейнага чытання, прысвечаная друкаванаму слову. Гасцямі інтэрактыў

най пляцоўкі “Чалавек і слова” 9 кастрычніка сталі Ірына Аляксандраўна Карнаухава – кіраўнік народнага клуба кампазітараў і паэтаў ДУК “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”, член ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”; Юлія Аляксандраўна Алейчанка – галоўны рэдактар часопіса “Нёман”, член ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”; Дзмітрый Віктаравіч Шулюк – намеснік рэдактара часопіса “Маладосць”, член ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”; Бажэна Юр’еўна Ганушкіна – адказны сакратар журнала “Полымя”, член ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”; карэспандэнт  штотыднёвай літаратурнай газеты “Літаратура і мастацтва”.

Прэзентацыя выставы графічных работ па творах Васіля Быкава народнага мастака Беларусі Георгія Паплаўскага адбылася 11 кастрычніка. Георгій Паплаўскі – савецкі і беларускі графік і жывапісец, акадэмік, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, лаўрэат Прэміі імя Джавахарлала Неру. Аб работах мастака распавёў Ганаровы грамадзянін Вілейшчыны Барыс Барысавіч Цітовіч. Барыс Барысавіч падарыў бібліятэцы ўнікальную кнігу. Першая частка – аповед Георгія Паплаўскага «Шляхі-дарогі творчасці». Гэта манаграфія-рэквіем, развітальная кніга мастака яго гледачам. Другая частка кнігі складаецца з афарызмаў і называецца «Истое». Аўтар Валерый Каваленка – блізкі сябар мастака.

У аддзеле па рабоце з дзецьмі ДУК «Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік” (вул. Савецкая, 25) у межах фестывалю прайшло падарожжа па старонках цікавых кніг Віктара Кажуры “Звонкае слова земляка”. Віктар Віктаравіч пачаў пісаць калыханкі і вершы дзецям пасля нараджэння ўнучкі Ангеліны, прыдумаў і апублікаваў больш за сто загадак для сваіх унукаў. У гэтай жа бібліятэцы адбылася сустрэча цікавых адкрыццяў з рэжысёрам тэатральнай студыі Леанідам Курцам “Ужасно интересно всё то, что неизвестно”. Удзельнікамі сустрэч сталі навучэнцы школ горада.

У чытальнай зале ДУК «Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік” (вул. Савецкая, 25), традыцыйным месцы сустрэч аўтараў, мастакоў і проста творчых людзей 25 верасня адбылася прэзентацыя кнігі Сяргея Мароза “Вяртанне да сябе”. Сяргей Пятровіч Мароз пайшоў з жыцця ў сакавіку 2014 года, пакінуўшы нам некалькі сшыткаў з чарнавымі запісамі вершаў. Члены літаратурнай гасцёўні «Дамінанта душы» сабралі яго вершы ў кніжку «Вяртанне да сябе».

Неабходна адзначыць, што нашы чытачы маюць магчымасць рэгулярна знаёміцца з новымі кнігамі аўтараў, лёс якіх звязаны з Вілейшчынай. Бібліятэка пастаянна падтрымлівае з імі цесную сувязь, выдае іх кнігі і арганізуе прэзентацыі. Бібліятэчная дзейнасць у гэтым напрамку аб’яднана ў праекце “Чытаем кнігі мясцовых аўтараў”. Прэзентацыя гэтага праекта адбылася 10 кастрычніка ў чытальнай зале нашай бібліятэкі. На сустрэчы праект быў прэзентаваны моладзі. Зацікаўленых людзей пазнаёмілі з кнігамі, якія былі выдадзены ў рамках праекта, і з самімі аўтарамі кніг.

Літаратурна-музычны фестываль стаў чарговым этапам той вялікай і неабходнай працы на ніве папулярызацыі нацыянальнай культуры і выхавання правільных маральных арыенціраў, якая ўжо многія гады вядзецца нашымі бібліятэкамі.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий