Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

“Светлае слова” вітае гасцей!

Урачыстае адкрыццё ІІ раённага літаратурна-музычнага фестывалю “Светлае слова” адбылося  21 верасня ў Вілейскім Палацы культуры.

Фае Палаца гасцінна сустракала сваіх наведвальнікаў прыгожай музыкай у выкананні вілейскага ансамбля гітарыстаў “Адэліта”.

Распачала фестываль сваім прывітальным словам намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама па сацыяльнай сферы Дзяруга Святлана Міхайлаўна.

20190921_122539

У якасці спецыяльнага госця фестывалю запрасілі Амраан Аль-Хлейфата,  пераможцу папярэдняга фэсту “Светлае слова”. Ён прачытаў урывак з паэмы Я. Коласа “Сымон-музыка” і пажадаў удзельнікам любіць і цаніць роднае слова.

Урывак з кінафільма “Беларускае кнігадрукаванне” яшчэ раз напомніў гледачам пра бясцэнны ўклад Францішка Скарыны ў распаўсюджванне роднага слова праз кнігу. Бліц-віктарына “Беларускае слова” прадэманстравала выдатнае веданне роднай мовы сярод моладзі, якая прысутнічала ў зале.

Добры настрой стваралі песні ў выкананні Народнага калектыву аўтарскай песні “Элегія” і Народнага хору “Любанія”.

20190921_122908

20190921_125405 (1)

Дыпломы творчым калектывам уручалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі С.Ф. Паўлоўскі, дырэктар ГУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г.Новік” Н.Н.Пацко і дырэктар Цэнтра эстэтычнага выхавання Т.М. Захарыч

20190921_130011

20190921_130126

Вельмі спадзяёмся, што фестываль “Светлае слова” будзе садзейнічаць распаўсюджванню моўнай прыгажосці беларускага народу, яго культуры і гісторыі, а таксама выяўленню творча адоранай моладзі.

Напамінаем, што ў рамках фестывалю праходзіць дабрачынная акцыя «Чароўная скарбонка», а таксама адбудуцца конкурсы мастацкага слова, літаратурныя выставы, прэзентацыі, сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, артыстамі, краязнаўцамі, мастацкімі калектывамі.

Сачыце за праграмай на нашым сайце і ў сродках масавай інфармацыі!

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий