Ступаючы ў царства кніг – бібліятэку, вельмі лёгка разгубіцца. Добра, што заўсёды на дапамогу прыходзіць яе захавальнік – бібліятэкар! 15 верасня бібліятэкар Вязынскай сельскай бібліятэкі Харлінская Святлана павіншавала на даму з прафесійным святам, Днём бібліятэк, пастаяннага чытача, свайго добрага дарадцу, быўшага бібліятэкара Вязынскай сельскай бібліятэкі Чараповіч Галіну Яўгенаўну.
У свой час Галіна Яўгенаўна скончыла Ленінградскі бібліятэчны тэхнікум. 12 год аддала яна сваёй любімай справе, працуючы ў Вязынскай сельскай бібліятэцы, адкуль і пайшла на заслужаны адпачынак. Хочацца пажадаць Галіне Яўгенаўне, гэтай цудоўнай жанчыне, руплівай гаспадыні, пяшчотнай бабулі, моцнага здароўя, бадзёрасці, сямейнага дабрабыту, любові і цяпла!