Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Время работы: с 9:00 до 18:00, выходной - воскресенье
Тел. (8-01771) 5-48-55. E-mail: raybib-vileyka@yandex.ru, obm-vil@yandex.ru

Выстава «Беларускія ўзоры» прэзентавана ў Бібліятэцы сямейнага чытання

20190801_112632

1-га жніўня ў Бібліятэцы сямейнага чытання адбылася прэзентацыя выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Беларускія ўзоры”, прымяркаванай да году малой радзімы.  Свае работы на суд наведвальнікаў прадставілі майстры Цэнтра эстэтычнага выхавання г. Вілейкі.

20190801_110147

Выставу распачалі гукі чароўнай музыкі ў выкананні скрыпачкі Вікторыі Амельянавай, акампаніятара калектыва аўтарскай песні “Элегія” . У сваім прывітальным слове кіраўнік Цэнтра эстэтычнага выхавання Захарыч Таццяна Мікалаеўна адзначыла, што прыгажосць сваёй малой радзімы нам дапамагаюць ўбачыць талантлівыя мастакі. І з гэтым нельга не пагадзіцца, гледзячы на творы мастацтва, яія ўпрыгожваюць фае бібліятэкі.

20190801_105551

З сваімі прыгожымі работамі ў тэхніцы выцінанка пазнаёміла наведвальнікаў маладая, неардынарная мастачка Алена Вітальеўна Сідарэнка, кіраўнік студый “Цудоўны выраз”, “Волшебный квадрат” і “Журавлик”. Дзівосныя птушкі, карункавыя кветкі, насякомыя, мудрагелістыя ўзоры створаны яе таленавітымі рукамі. Дарэчы, Алена Вітальеўна паступіла ў Вільнюскі ўніверсітэт, марыць стаць дызайнерам.

20190801_111339

Пано з бісера і скуры прапанавала гледачам майстрыня Ларыса Анатольеўна Арол, кіраўнік студый “Куфэрак” і “Мастерица”. Прыгажосць пшанічнага поля з залацістымі каласкамі , рамонкамі  і валошкамі, таямнічасць начнога горада, зачараванасць вячэрняга лугу – вось вобразы, якія натхнялі Ларысу Анатольеўну да стварэння сваіх работ. Мастачка расказала і пра сваю дзейнасць з выхавальнікамі Вілейскай школы-інтэрнат, іх сумесная творчасць таксама прадстаўлена на выставе.

20190801_112102

Прыемным сюрпрызам стала выразнае і вельмі пранікнёнае чытанне верша “Вясна-красна на ўвесь свет” М.Танка ў выкананні самага юнага ўдзельніка мерапрыемства Саміра Чэліка, удзельніка тэатральнай студыі “Балаганчык”.

20190801_110956

Падтрымаць мастакоў прыйшлі іх родныя і знаёмыя.

Запрашаем Вас, паважаныя вілейчане і госці горада, у Бібіліятэку сямейнага чытання, каб далучыцца да прыгожага свету мастацтва. Напамінаем, што выстава  працуе на працягу тыдня з 10.00 да 18.00, выхадны дзень – панядзелак.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий