Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Праект “Чытаем кнігі мясцовых аўтараў”

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі працягвае сваю работу ў рамках праекта “Чытаем кнігі мясцовых аўтараў”. Выдадзена кніга Б. А. Мякчылы “З крыніц роднай зямлі”.

Мякчыла Баляслаў Антонавіч нарадзіўся ў 1948 годзе ў в. Дубраўка Вілейскага раёна.Складаць вершы пачаў у школьныя гады. Некаторыя з іх друкаваліся ў рэспубліканскай газеце “Зорька”.У 1966 годзе скончыў Людвіноўскую сярэднюю школу. Пазней навучаўся і скончыў Мінскі інстытут замежных моў і Маскоўскі народны ўніверсітэт мастацтваў. Некаторы час працаваў выкладчыкам замежнай мовы ў СШ №2 г.Вілейкі. З 1978 па 1992 год працаваў мастаком-афарміцелем. Затым вярнуўся на выкладчыцкую дзейнасць у ПТВ №124. У гэты перыяд часта друкаваўся на старонках газеты “Шлях перамогі”.

Зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку, аднак прадаўжае працаваць кіраўніком гуртка пры ВТЦСАН па вывучэнню замежнай мовы.

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий