Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Творчая атмасфера Партызанскай сельскай бібліятэкі

Зусім нядаўна, у канцы лютага, жыхары пасёлка Партызанскі ў чытальнай зале  мясцовай сельскай інтэграванай бібліятэкі віталі тэатральную студыю “Натхненне” пад кіраўніцтвам Алены Саўрук. Група апантаных тэатральнай творчасцю людзей напоўнілі залу бібліятэкі цудоўным настроем, дабром, святлом і цяплом.  ”Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались…” З першымі акордамі гітары і пранікнёным гучаннем песні з вуснаў выканаўцы Уладзіміра Жука заспявалі і гледачы, і адразу ў зале ўсталявалася цёплая сяброўская атмасфера. Незвычайна моцную энергетыку і магутны зарад пазітыву гледачам забяспечылі нашы госці. Іх шчырасць знайшла водгук у душах і сэрцах жыхароў пасёлка. А байкі, вершы, гумарыстычныя замалёўкі на роднай мове яскрава падкрэслівалі вясковы каларыт. Апладысменты гледачоў, іх смех далі зразумець артыстам, што тэатральна-музычнае прадстаўленне “Смяяцца не грэх” вельмі спадабалася.
А напярэдадні свята 8 Сакавіка жыхары пасёлка Партызанскі зноў у чытальнай зале  бібліятэкі гасцінна віталі вакальную групу “Бабіна лета” пад кіраўніцтвам С. Рудніцкага. Віншаванні гучалі у адрас мам і бабуль ад артыстаў таксама элегантнага ўзросту, што стварала цёплую атмасферу, напоўненую цудоўным настроем. Выканаўцы шчодра дзяліліся сваім майстэрствам.  Пасёлак жыве сваімі праблемамі, радасцямі і, падчас, нягодамі. І вельмі прыемна, што ДУ “Вілейскі ТЦСАН” не забывае аб тым, што людзям патрэбна ўвага, цяпло. Сустрэча з артыстамі была арганізавана гэтай установай пад кіраўніцтвам Дануты Антонаўны Раманоўскай. Мерапрыемства падаравала шмат радасных эмоцый. Гучалі песні, гумарыстычныя вершы, а тэматычная віктарына з прызамі прымусіла выявіць пазнаваўчыя здольнасці гледачоў.  На падараваны артыстамі букет з песняў гледачы аддзячылі вясновымі кветкамі і цёплымі словамі падзякі.

9syklB-BJx4

IMG_20190220_211112

IMG_20190220_211755

IMG_20190220_211915

stAYRlAdxBI - копия

j1aafouv_nI - копия

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий