Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Выстава “Мы уходим, уходим…” адкрылася ў Вілейцы

13 лютага а 17 гадзіне ў выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча адкрылася выстава “Мы уходим, уходим…” з нагоды  30-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана.

На выставе прадстаўлены дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы з фондаў Вілейскага краязнаўчага музея і асабістых архіваў воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія пражываюць у Вілейцы і раёне.

Па словах навуковага супрацоўніка Вілейскага краязнаўчага музея Вольгі Коласавай, сёння на ўліку ў Вілейскай раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане знаходзіцца 93 воінаў-інтэрнацыяналістў. 197 вілейчан – маладых, вясёлых, прыгожых хлопцаў прайшлі і зведалі на сабе ўсе жахі афганскай вайны. Многія вярнуліся з цяжкімі раненнямі і баяввымі ўзнагародамі.

Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Г.Новік падрыхтавалі да мерапрыемства кніжную выставу “Афганістан – наша памяць і боль”.

 

IMG_20190213_164808

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий