13 лютага а 17 гадзіне ў выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча адкрылася выстава “Мы уходим, уходим…” з нагоды 30-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана.
На выставе прадстаўлены дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы з фондаў Вілейскага краязнаўчага музея і асабістых архіваў воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія пражываюць у Вілейцы і раёне.
Па словах навуковага супрацоўніка Вілейскага краязнаўчага музея Вольгі Коласавай, сёння на ўліку ў Вілейскай раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане знаходзіцца 93 воінаў-інтэрнацыяналістў. 197 вілейчан – маладых, вясёлых, прыгожых хлопцаў прайшлі і зведалі на сабе ўсе жахі афганскай вайны. Многія вярнуліся з цяжкімі раненнямі і баяввымі ўзнагародамі.
Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Г.Новік падрыхтавалі да мерапрыемства кніжную выставу “Афганістан – наша памяць і боль”.