Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Творчы вечар паэта Міколы Шабовіча адбыўся ў Мінску

30 студзеня чытачы Партызанскай сельскай інтэграванай бібліятэкі наведалі бібліятэку імя Я.Купалы ў г. Мінску, дзе праходзіла аўтарская вечарына паэта Міколы Шабовіча “Дзён маіх светласпеў”.

NhhUW9JtrGg У вечарыне прымалі  ўдзел заслужаны артыст Беларусі Леанід Нікольскі, кампазітар і спявак Дзмітрый Пятровіч, Анатоль Міхальчэнкаў,Віктар Мяцельскі, Алег Малашчыцкі, артысткі Вольга Багушыньская, Таццяна Каленік, Ганна Красоўская, Святлана Шашко, Святлана Яфрэмава. Дырэктар гарадскога Тэатра Паэзіі Міхась Пазнякоў павіншаваў паэта з юбілеем і ўручыў яму пасведчанне Саюза пісьменнікаў саюзнай дзяржавы. Незабыўныя ўражанні засталіся ва ўсіх прыхільнікаў паэзіі Міколы Шабовіча. У цёплы вечар у коле шчырых людзей гучалі “светласпевы” паэта.

INjwDzHCx4o kyCaA7SgNuY p6HfSLReuXs KZCVvRgpq7w oX5nY-KQK2o

Чытачы і бібліятэкар Партызанскай сельскай бібліятэкі таксама далучыліся да віншаванняў, бо паэт пачынаў свой працоўны шлях на Вілейшчыне, бываў ў  Залессі на сустрэчах з вучнямі і настаўнікамі ДУА “Залескі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад- сярэдняя школа”. i_ZGmfnh2-g jVg-82SMDMk

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий