Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Вытанчаная прыгажосць

На выставу пад назвай “Чароўны свет выцінанкі” запрасіла сваіх чытачоў Партызанская сельская інтэграваная бібліятэка.

Сучасная беларуская выцінанка – вельмі адметная і самастойная мастацкая з’ява. Даследчыкі кажуць аб адраджэнні гэтага віду народнай творчасці ў апошнія два дзесяцігоддзі. Адыход ад практычных і ўтылітарных функцый, набыццё ўласнай мастацкай самакаштоўнасці, імкненне і здольнасць адлюстраваць любую тэму прывялі да іншага стаўлення да выцінанкі. Цяпер гэта аб’ект музейных калекцый, выставак народнага мастацтва; арыгінальны падарунак і сувенір.
Творы Юліі Герко, настаўніцы ДУА «Залескі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Вілейскага раёна” здзіўляюць свабодай фантазіі. Балерына ў вянку, вобраз жанчыны-маці, закаханыя, велікоднае яечка – гэта частка свету Юліі Збігнеўны, у які яна запрашае зазірнуць.

CwZ6yIVPSmY

Выцінанка традыцыйна суправаджае нас падчас зімы. Яна паўсюль: ад сняжынак, зробленых у дзіцячых садах, да “мастацкіх” марозных узораў на вокнах кватэр. Ад іх неяк утульна і цёпла, калі за вокнамі зімовая сцюжа. Нездарма выцінанка стагоддзямі упрыгожвала беларускія хаты, бо гэтыя ажурныя папяровыя узоры нібы запрашаюць у нейкі фантастычны свет, па-каляднаму казачны.
Творы Сафонцавай Святланы, настаўніцы, намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «Залескі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Вілейскага раёна” разнастайныя па тыпу стварэння. Гэта і разеткавыя (цэнтрычныя, замкнёныя) , якія ўяўляюць сабой круг ці шматвугольную ажурную кампазіцыю, дзе малюнак разыходзіцца веерам ад цэнтра. Такім спосабом выразалі “кветкі” на сцены, сурвэткі на мэблю, сёння –“сняжынкі”.
Шмат увагі надае Святлана Міхайлаўна сіметрычнай (люстэркавай) кампазіцыі, якая мае дамінуючую вертыкальную вось сіметрыі, ад якой справа і злева люстэркава паўтараецца выразны малюнак. Такім спосабам ствараліся старажытныя матывы ў выглядзе Дрэва жыцця і букетаў кветак. Такія выцінанкі наклейваліся на сцяну. Часам камбінацыя стваралася з рознакаляровай паперы (паліхромная). Менавіта такія выцінанкі (мона- ці паліхромныя) сёння скарыстоўваюцца як карціны-пано, афармляюцца пад шкло.

aes_GltXgg0

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий