29 студзеня 2019 года ў Любанскай сельскай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з вілейскім паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, членам Беларускага саюза музычных дзеячоў Уладзімірам Цануніным з нагоды выхаду ў свет яго зборніка вершаў “Кліча бацькава хата”. Кніга надрукавана ў выдавецтве “Колорград” і прысвечана Году малой радзімы. Сустрэча з паэтам прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы. Уладзімір Яфімавіч расказаў пра свой жыццёвы і творчы лёс, чытаў уласныя вершы, а таксама выканаў песні пад гітару. Галоўная тэма кнігі – тэма роднага краю.