Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-48-55
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Гадзіна краязнаўства ў Нарачанскай сельскай бібліятэцы

19 студзеня 2019 года вучні 5-7-х класаў сталі ўдзельнікамі гадзіны краязнаўства “Нарач і наваколле: падзеі і людзі”, якая прайшла ў сельскай бібліятэцы.

Бібліятэкар Алянцэвіч Алена Вікенцеўна расказала вучням гісторыю вёскі Нарач, аб жыцці аднавяскоўцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, аб развіцці калектыўнай гаспадаркі ў пасляваенны час, аб знакамітых жыхарах вёскі Нарач. Вучні   цікава і пазнавальна  правялі  свой час у суботні дзень.

275891-k3

Таксама ў бібліятэцы была прэзентавана кніжная выстава «Край мой родны – лёс мой вечны». Дзеці азнаёміліся з краязнаўчай літаратурай, з новымі артыкуламі аб падзеях у краі, аб земляках-працаўніках ААТ “Нарачанскія зоры”, якія дасягаюць значных поспехаў у працы сёння. Асаблівая ўвага была звернута на кнігу С. Барыса і А. Капцюга “Нарачанскі край ад Спяглянкі да Вяллі”.

275892-k4

275893-k5

 

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий