19 студзеня 2019 года вучні 5-7-х класаў сталі ўдзельнікамі гадзіны краязнаўства “Нарач і наваколле: падзеі і людзі”, якая прайшла ў сельскай бібліятэцы.
Бібліятэкар Алянцэвіч Алена Вікенцеўна расказала вучням гісторыю вёскі Нарач, аб жыцці аднавяскоўцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, аб развіцці калектыўнай гаспадаркі ў пасляваенны час, аб знакамітых жыхарах вёскі Нарач. Вучні цікава і пазнавальна правялі свой час у суботні дзень.
Таксама ў бібліятэцы была прэзентавана кніжная выстава «Край мой родны – лёс мой вечны». Дзеці азнаёміліся з краязнаўчай літаратурай, з новымі артыкуламі аб падзеях у краі, аб земляках-працаўніках ААТ “Нарачанскія зоры”, якія дасягаюць значных поспехаў у працы сёння. Асаблівая ўвага была звернута на кнігу С. Барыса і А. Капцюга “Нарачанскі край ад Спяглянкі да Вяллі”.