Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Успомнім школьныя гады

лисица 2

1 верасня 1977 года ў Язненскай базавай школе. Класны кіраўнік Клентак Раіса Фёдараўна.

лисица 1

1998 год. Язненская базавая школа. Настаўніца Язневіч Алена Макееўна.

Мы чакаем вашы фотаздымкі. Бібліятэчны віртуальны фотапраект «Малая радзіма на старых фотаздымках» прысвечаны Году малой радзімы. Мэта праекта – стварэнне віртуальнага архіва старых фотаздымкаў, якія б адлюстроўвалі цікавыя падзеі жыцця раёна, знаёмілі з нашымі землякамі, з бытам, вольным часам, інтарэсамі людзей мінулых гадоў. Усе, хто любіць родны Вілейскі край, хто неабыякавы да яго гісторыі, могуць стаць удзельнікамі нашага праекта. Для гэтага варта пашукаць ў сямейных архівах і альбомах старыя фотаздымкі і прынесці іх у Вілейскую раённую бібліятэку (вул. Савецкая, 25), або ў бліжэйшую да вас бібліятэку нашага раёна. Фотаздымкі будуць адсканаваныя і вернутыя ўладальніку. Не забудзьце суправадзіць фотаздымак каментарыем. Раскажыце, дзе ён зроблены і хто на ім адлюстраваны.

Фотаздымкі ў лічбавым фармаце можна даслаць у аддзел бібліятэчнага маркетынгу на адрас электроннай пошты OBM—VIL@yandex.ru з паметкай “ВІРТУАЛЬНЫ ПРАЕКТ”.

Усе здымкі будуць размешчаны на сайце ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік” http://villib.by у раздзеле «Малая радзіма на старых фотаздымках».

Мы чакаем фотаздымкі, якія адлюстроўваюць людзей за працай, на вучобе, на адпачынку, дзяцей, моладзь, пажылых людзей, гарадскія і сельскія пейзажы, сцэны паўсядзённага жыцця, партрэты людзей, якія пакінулі аб сабе добрую памяць, і многае іншае.

Далучайцеся да нашага фотапраекту, раскажыце з дапамогай фотаздымкаў пра сваю малую радзіму і пра яе выдатных людзей!

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий