
1 верасня 1977 года ў Язненскай базавай школе. Класны кіраўнік Клентак Раіса Фёдараўна.
1998 год. Язненская базавая школа. Настаўніца Язневіч Алена Макееўна.
Мы чакаем вашы фотаздымкі. Бібліятэчны віртуальны фотапраект «Малая радзіма на старых фотаздымках» прысвечаны Году малой радзімы. Мэта праекта – стварэнне віртуальнага архіва старых фотаздымкаў, якія б адлюстроўвалі цікавыя падзеі жыцця раёна, знаёмілі з нашымі землякамі, з бытам, вольным часам, інтарэсамі людзей мінулых гадоў. Усе, хто любіць родны Вілейскі край, хто неабыякавы да яго гісторыі, могуць стаць удзельнікамі нашага праекта. Для гэтага варта пашукаць ў сямейных архівах і альбомах старыя фотаздымкі і прынесці іх у Вілейскую раённую бібліятэку (вул. Савецкая, 25), або ў бліжэйшую да вас бібліятэку нашага раёна. Фотаздымкі будуць адсканаваныя і вернутыя ўладальніку. Не забудзьце суправадзіць фотаздымак каментарыем. Раскажыце, дзе ён зроблены і хто на ім адлюстраваны.
Фотаздымкі ў лічбавым фармаце можна даслаць у аддзел бібліятэчнага маркетынгу на адрас электроннай пошты OBM—VIL@yandex.ru з паметкай “ВІРТУАЛЬНЫ ПРАЕКТ”.
Усе здымкі будуць размешчаны на сайце ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік” http://villib.by у раздзеле «Малая радзіма на старых фотаздымках».
Мы чакаем фотаздымкі, якія адлюстроўваюць людзей за працай, на вучобе, на адпачынку, дзяцей, моладзь, пажылых людзей, гарадскія і сельскія пейзажы, сцэны паўсядзённага жыцця, партрэты людзей, якія пакінулі аб сабе добрую памяць, і многае іншае.
Далучайцеся да нашага фотапраекту, раскажыце з дапамогай фотаздымкаў пра сваю малую радзіму і пра яе выдатных людзей!