У Вязынскай сельскай бібліятэцы пачала працаваць новая выстава кніг “Востраў дзяцінства на планеце Зямля”.
Чытанне павінна стаць для дзіцяці не павіннасцю, не абавязкам, а сапраўдным задавальненнем. Таму вельмі важна правільна ўвесці дзіця ў свет літаратуры. Варта 1-2 два разы прапанаваць яму сумную кнігу альбо проста твор, яшчэ недаступны для ўспрымання, як цікавасць будзе згублена назаўсёды. Таму адукаваныя бацькі заўсёды задаюцца пытаннем: якія кнігі чытаць дзецям у пэўным узросце? На гэта пытанне і паспрабуе адказаць выстава.