Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

У бібліятэку за навінкамі!!!

28 ліпеня ў Ільянскай сельскай інтэграванай бібліятэцы прайшоў агляд  кніжных навінак “ С книгой назначена встреча”.

IMG_20180720_114611

IMG_20180720_115724

Сярод новых паступленняў да спадобы маленькім чытачам прыйшоўся  цікавы па зместу і багата аздоблены каляровымі ілюстрацыямі Каляндар школьніка.

4a_Obl_Shkolnik.indd

Каляндар школьніка: тэматычны зборнік прозы, паэзіі, драматургіі, эсэ / укладанне Алеся Бадака ; мастак Глеб Цімохаў. –  Мн.: Мастацкая літаратура, 2017. – 255 с.: іл.
У кнізе не толькі расказваецца пра дзяржаўныя святы, святочныя дні і памятныя даты ў Рэспубліцы Беларусь, але і да кожнага з іх прапануюцца літаратурныя творы адпаведнай тэматыкі, якія можна выкарыстоўваць як на ўроках, так і падчас правядзення тэматычных мерапрыемстваў у школах і дзіцячых садках.

Вельмі прыгожае выданне нашага земляка, настаўніка беларускай мовы і літаратуры  Вілейскай гімназіі № 2 Віктара Кажуры.

20180301_kniznaia_vistava2

Кажура, В. В. Азбука ў вершах і малюнках / Віктар Кажура. – Мн.: Пачатковая школа, 2018. – 32 с.: іл.
Аўтар расказвае: “Калі я пісаў гэтую кнігу, здавалася, трымаў у руках сонейка: так цёпла і хораша было на душы. Ды і назваць яе можна было б “Сонейка ў далонях”. Тым больш што сонейка гэта было побач – унучка Ангелінка, вясёлая, шчабятлівая дзяўчынка, якая толькі адкрывае свет. А свет надзвычай цікавы і багаты. Таму вельмі хацелася, каб адкрыццё яго пачыналася на роднай мове, праз роднае слова. І найвялікшай нечаканасцю (у добрым сэнсе) з’явіліся ілюстрацыі таленавітай мастачкі Алены Саковіч, якая сапраўды ўдыхнула жыццё ў слова – і кніжка загаварыла сама.”

Якімовіч, А. М. Сем гісторый пра Воўка і Вожыка / Аляксей Якімовіч. – Мн.: Пачатковая школа, 2016. – 60 с.: іл.
Займальныя казкі  Аляксея Якімовіча з дынамічным сюжэтам і вясёлымі персанажамі, якія вучаць дабрыні, спагадзе і павазе да старэйшых, таксама зацікавілі нашых маленькіх чытачоў.

22329_82899 

Нераўнадушнымі засталіся дзеці і да прыгод добрага Робата ў аповесцях Аляксея Якімовіча “Металічны чалавек”.
Якімовіч, А. М. Металічны чалавек: аповесці-казкі / Аляксей Якімовіч. – Мн.: Пачатковая школа, 2016. – 111 с.: іл.

metalichny-chalavek-vokladka

Кніга распавядае пра неверагодныя прыгоды Робата з добрым сэрцам, які шукаў сабе сяброў. Неспадзяваныя, часам небяспечныя сустрэчы са зласлівым панам Спіцай і яго памагатымі вучаць галоўнага героя знаходзіць выйсце з любых абставінаў. Выпрабаванні не толькі раскрываюць характар Робата, але дапамагаюць яму сустрэць сапраўдных, верных сяброў. А вось што піша аўтар пра свайго героя: “У мяне Робат не герой-разбуральнік, як гэта звычайна бывае ў замежных мультфільмах, ён добры. І кожны малы чытач, а кніга разлічана на школьнікаў 2-6-х класаў, можа параўнаць сябе з металічным чалавекам і, магчыма, захоча стаць яшчэ лепшым за Робата. Гэтая кніга павінна разві­ваць у дзяцей найперш дабрыню і спагаду.” У кнігу ўвайшлі дзве аповесці-казкі, звязаныя агульным сюжэтам і аднымі і тымі ж героямі. Робат, пан Спіца і Бухгалтар — галоўныя героі кнігі.

Лясковский, В. Л. Бабуинчик идет в школу / Виктор Лясковский. – Мн.: Книжный Дом, 2016. – 12 с.: ил.
Красочная и сказочная история об удивительном школьном базаре.

10535551_0

Прыходзьце ў Ільянскую бібліятэку за навінкамі!!!

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий