Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-56-56
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Вяселле на Вілейшчыне. Фотапраект “Малая радзіма на старых фотаздымках”

Вілейшчына – гэта не толькі горад і вёскі, вуліцы і дамы, не толькі машыны і дарогі … Вілейшчына – гэта перш за ўсё людзі. Дарослыя і дзеці, вясёлыя і сумныя, актыўныя і задуменныя – розныя … Ідзе час, змяняюцца пакаленні, а наша малая радзіма застаецца.  Яна з’яўляецца тым месцам, якое аб’ядноўвае людзей розных эпох.

Якія яны – нашы землякі –  учора і сёння?  Убачыць іх дапаможа фотапраект “Малая радзіма на старых фотаздымках”.

1950г. д.Язни

1950г. в.Язні.

д. Тонковичи Лешкович Галина Александровна и Игнат Адольфович

в. Тонкавічы. Лешковіч Галіна Аляксандраўна і Ігнат Адольфавіч

Фотаздымкі  прадаставіла бібліятэкар Язненскай сельскай бібліятэкі Лісіца І. П.

Далучайцеся да нашага фотапраекту, раскажыце з дапамогай фотаздымкаў пра сваю малую радзіму і пра яе выдатных людзей!

Усе, хто любіць родны Вілейскі край, хто неабыякавы да яго гісторыі, могуць стаць удзельнікамі нашага праекта. Для гэтага варта пашукаць ў сямейных архівах і альбомах старыя фотаздымкі і прынесці іх у Вілейскую раённую бібліятэку (вул. Савецкая, 25), або ў бліжэйшую да вас бібліятэку нашага раёна. Фотаздымкі будуць адсканаваныя і вернутыя ўладальніку. Не забудзьце суправадзіць фотаздымак каментарыем. Раскажыце, дзе ён зроблены і хто на ім адлюстраваны.

Фотаздымкі ў лічбавым фармаце можна даслаць у аддзел бібліятэчнага маркетынгу на адрас электроннай пошты OBM—VIL@yandex.ru з паметкай “ВІРТУАЛЬНЫ ПРАЕКТ”.

Усе здымкі будуць размешчаны на сайце ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік” http://villib.by у раздзеле «Малая радзіма на старых фотаздымках».

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий