Вілейшчына – гэта не толькі горад і вёскі, вуліцы і дамы, не толькі машыны і дарогі … Вілейшчына – гэта перш за ўсё людзі. Дарослыя і дзеці, вясёлыя і сумныя, актыўныя і задуменныя – розныя … Ідзе час, змяняюцца пакаленні, а наша малая радзіма застаецца. Яна з’яўляецца тым месцам, якое аб’ядноўвае людзей розных эпох.
Якія яны – нашы землякі – учора і сёння? Убачыць іх дапаможа фотапраект “Малая радзіма на старых фотаздымках”.
1950г. в.Язні.
в. Тонкавічы. Лешковіч Галіна Аляксандраўна і Ігнат Адольфавіч
Фотаздымкі прадаставіла бібліятэкар Язненскай сельскай бібліятэкі Лісіца І. П.
Далучайцеся да нашага фотапраекту, раскажыце з дапамогай фотаздымкаў пра сваю малую радзіму і пра яе выдатных людзей!
Усе, хто любіць родны Вілейскі край, хто неабыякавы да яго гісторыі, могуць стаць удзельнікамі нашага праекта. Для гэтага варта пашукаць ў сямейных архівах і альбомах старыя фотаздымкі і прынесці іх у Вілейскую раённую бібліятэку (вул. Савецкая, 25), або ў бліжэйшую да вас бібліятэку нашага раёна. Фотаздымкі будуць адсканаваныя і вернутыя ўладальніку. Не забудзьце суправадзіць фотаздымак каментарыем. Раскажыце, дзе ён зроблены і хто на ім адлюстраваны.
Фотаздымкі ў лічбавым фармаце можна даслаць у аддзел бібліятэчнага маркетынгу на адрас электроннай пошты OBM—VIL@yandex.ru з паметкай “ВІРТУАЛЬНЫ ПРАЕКТ”.
Усе здымкі будуць размешчаны на сайце ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік” http://villib.by у раздзеле «Малая радзіма на старых фотаздымках».