Сеть публичных библиотек Вилейского района
Наш адрес: г. Вилейка, ул. Советская, 25. Тел. (8-01771) 5-48-55
E-mail: biblio@vileyka.gov.by

Цікавыя звесткі пра Янку Маўра

  • Янка Маўр нарадзіўся ў горадзе Лібава ў сям’і выхадца з Беларусі, які апынуўся ў гэтым горадзе ў пошуках працы. Яго бацька быў адстаўным салдатам, паходзіў з беззямельных беларускіх сялян, працаваў сталяром. Да ваеннай службы ён насіў прозвішча Ільін, а прозвішча Фёдараў з’явілася ў выніку памылкі армейскага пісара, які запісаў Міхаіла Фёдаравіча – Міхаілам Фёдаравым.

  • Янку Маўра выключылі з Панявежскай ​ настаўніцкай семінарыі, выпускнога класа – за вальнадумства і «за сумневы ў рэлігіі». Тым не менш, Янка Маўр усё ж атрымаў пасведчанне настаўніка пачатковай школы, здаўшы экстэрнам экзамены за семінарскі курс.
  • Янка Маўр быў вядомым эсперантыстам, вёў перадачу для эсперантыстаў на беларускім радыё.  Свайму зяцю Міхасю Міцкевічу ён чытаў «Яўгена Анегіна» на эсперанта. Ведучы перапіску з эсперантыстамі свету і атрымліваючы ад іх рэдкую інфармацыю, ён напісаў кнігу «Амок».
  • Янка Маўр сабраў вялікую хатнюю бібліятэку, якая была адной з лепшых у даваенныя гады ў Беларусі.
  • Янка Маўр захапляўся спірытызмам. У Маўра быў філасофскі склад розуму, і ў спірытызме ён бачыў не містыку, а недаследаваную прыродную з’яву, і спрабаваў зразумець яго механізм. У пісьменніка былі два тоўстых сшытка, у якія ён запісваў вынікі спірытычных сеансаў, але ў 1938 годзе ён іх спаліў. Спірытычныя сеансы праводзіў пры дапамозе сподка на стале з алфавітам. Вядомы выпадак, калі ён зладзіў нейкаму партыйнаму работніку міні-сеанс спірытызму, падчас якога прымусіў рухацца аловак. На думку Міхася Міцкевіча, Янка Маўр валодаў незвычайнымі здольнасцямі.
  • На сваёй дачы пад Менскам, у Ждановічах, Янка Маўр пабудаваў будан-кабінет з лазы. На мастках над Свіслаччу ён паставіў імправізаваны пісьмовы стол, так, што можна было складаць кнігі пра далёкія краіны, звесіўшы ногі ў ваду і ўяўляючы сябе на беразе акіяна.
  • Два класікі беларускай літаратуры Янка Маўр і Якуб Колас сябравалі амаль усё жыццё. Яны пазнаёміліся на нелегальным настаўніцкім з’ездзе ў Мікалаеўшчыне ў 1906 годзе, ліставаліся ў гады вайны, а ў 1946 годзе нават сталі сваякамі: малодшы сын Коласа Міхась ажаніўся з малодшай дачкой Маўра Наталляй.
  • У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа захоўваецца скрыпка, на якой іграў Янка Маўр. Якуб Колас таксама любіў іграць на гэтым інструменце. Дачка Янкі Маўра, Наталля, часта музіцыравала на пару з бацькам: ён — на скрыпцы, а яна – на фартэпіяна.
  • Імя «Янка Маўр» гучыць сапраўды незвычайна і прыцягвае ўвагу чытача. Неабходнасць у творчым псеўданіме ўзнікла адразу, калі малады чалавек пачаў пісаць. А справа ў тым, што ён — поўны цёзка рускага першадрукара Івана Фёдарава. Знайсці ж гучнае імя пісьменніку дапамагла знакамітая фраза з Шылера: «Маўр зрабіў сваю справу, маўр можа ісці».

 

http://zviazda.by

https://www.sb.by

Share
Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий